За выхад у паўфінал “Вітэн” пазмагаецца з “Дарожнікам”

У мінулую нядзелю завяршыўся першы этап нацыянальнага першынства па міні-футболе. З 1 мая восем лепшых каманд павядуць барацьбу за званне лепшага клуба краіны. Сярод іх і віцебскі “Вітэн”.Кубак УЕФА пачаўся для “Вітэна” з перамогі. Фота Ігара Мацьвеева

Дружына Юрыя Поклада пасля 30-ці тураў чэмпіяната фінішавала чацвёртай і суадносна ў чвэрцьфінальнай серыыі плэй-оф згуляе з камандай, якая заняла пятае месца - а гэта сталічны “Дарожнік”.

Першы паядынак паміж гэтымі клубамі пройдзе 1 мая ў Мінску, а 4 мая “Вітэн” ужо на сваёй пляцоўцы ў лужаснянскім кадэцкім вучылішчы прыме сталічны калектыў. Чвэрцьфінальныя і паўфінальныя серыі цягнуцца да дзвюх перамог адной з каманд.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць