У Музеі беларускага кнігадрукавання пакажуць фільм, які здымаўся ў яго сценах

18 мая 2014 года ў межах святкавання Міжнароднага дня музеяў у Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца мерапрыемства “У музеі здымалася кіно” і прэзентацыя дзіцячага фільма “Рыжык у Залюстрэччы”.
У Музеі беларускага кнігадрукавання пакажуць фільм, які здымаўся ў яго сценах

Музей – гэта не толькі скарбніца, якая захоўвае рэчы даўніны, гістарычныя каштоўнасці ды здабыткі нашае культуры. Гэта не толькі месца, дзе можна дакрануцца да нашай далёкай мінуўшчыны. Музей даўно выйшаў за гэтыя вузкія межы. У сучасным грамадстве ён можа граць самыя розныя ролі: можа быць арт-пляцоўкай і месцам сустрэч, можа стаць тэатральнай дэкарацыяй і нават здымачнай пляцоўкай для фільма…

Колькі гадоў таму здымачнай групай кінастудыі “Беларусьфільм” на чале з рэжысёрам Аленай Туравай Музей-бібліятэка Сімяона Полацка, дзякуючы свайму цікаваму інтэ’еру, быў абраны ў якасці здымачнай пляцоўкі для чароўнай дзіцячай казкі “Рыжык у Залюстрэччы”. Алена Турава напісала гэтую казку, а пасля ператварыла яе ў кінасцэнарый.

18 мая а 12 гадзіне мы запрашаем дзяцей і іх бацькоў у падарожжа ў чароўны свет кінамастацтва. Падчас падарожжа мы даведаемся, якім чынам з дзіцячай кнігі нараджаецца кіно, у якія цікавыя прыгоды можа завабіць кніга, як ажываюць музейныя інтэр’еры на блакітным экране, паведамляе сайт музея.

Уваход вольны.


Меткі:
, ,

Падобнае

    Каментаваць