Памёр Паэт… Паэт жывы!

9 траўня памёр Давід Сімановіч. Для людзей гэта быў чарговы дзень з новымі надзеямі, марамі, а сэрца Паэта адлічвала апошнія ўдары.
Давід Сімановіч побач са сваім скульптурным партрэтам працы Валерыя Магучага. Фота Сержука Серабро

Нават не верыцца, што ён ужо не прачытае вершы ля помніка Марку Шагалу, не пакладзе кветкі да помніка Уладзіміру Караткевічу, не схіліць галавы ля помніка Аляксандру Пушкіну.

Ён ужо ніколі не пройдзе віцебскімі вуліцамі. Не падыдзе да мяне і не спытаецца пра справы, а напрыканцы не дадасць: “Беражы сябе”. І не пойдзе далей на сустрэчу са сваімі чытачамі.

Якім ён запомніцца мне? Чалавекам, які шмат зрабіў для свайго горада, але так і не стаў Ганаровым Грамадзянінам Віцебска. У наш змрочны час у пашане іншыя… Але гэта часова.

Ён мог з’ехаць у любую краіну. Але не захацеў здрадзіць свайму любімаму гораду. Гораду, у якім быў шчаслівы.

Памёр Паэт… Паэт жывы! У сваіх вершах, звернутых да нас.


Меткі: , , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Сяржук Серабро  
      10/май/2014 у 21:21

      Упершыню вершы Сімановіча я прачытаў у "Выбары", які рэдагаваў Хамайда. 1993 ці 1994 года.
      Сярод іх там быў "Имею честь принадлежать".

      Заўтра развітанне.

    2. Лана  
      10/май/2014 у 21:58 1

      Как жаль! Покинул Витебск светлый человек, так любивший свой город.Светлая память и Царствие Небесное!

    3. Инна  
      11/май/2014 у 0:55 2

      Давида Григорьевича не стало около 17-00 9-го мая, а не в 5 часов утра.

    Каментаваць