Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска

11 траўня больш за дзвесце чалавек сабралася каля рытуальнай залы абласной клінічнай бальніцы ў Віцебску, каб развітацца з любімым паэтам.
Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

На жалобнай урачыстасці прысутнічалі супрацоўнікі практычна ўсіх устаноў культуры горада, прадстаўнікі грамадскіх і творчых арганізацый, прыйшлі былыя калегі Давіда Рыгоравіча па тэлебачанні і проста жыхары Віцебска.

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

Ад улады прысутнічалі начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Наталля Шыянок. Акрамя таго выступіў былы кіраўнік аддзела культуры гарвыканкама, а цяпер дырэктар культурна-гістарычнага комплексу “Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”, Віктар Кібісаў з якім Давід Сімановіч шмат супрацоўнічаў.

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

У сваіх прамовах сябры і калегі ўспаміналі, што Давід Рыгоравіч для Віцебска быў крыніцай энергіі, генератарам ідэй і рухавіком шмат якіх культурных працэсаў у нашым горадзе. Сляды паэта засталіся ці не на ўсіх вуліцах, а ўсім сваім жыццём ён наклаў адбітак на развіццё горада за апошнюю палову стагоддзя.

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

Калі ёсць недзе ў вышынях адбітак Віцебска, то, безумоўна, Давід Сімановіч ужо крочыць па яго вуліцах з Маркам Шагалам.

І ты падняўся над Дзвіной,
Адзеў зялёнае убранне.
Каб гаманілі над табой,
Як песні звонкія, світанні.

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

Давіда Сімановіча праводзілі ў апошні шлях на ўскрайку Віцебска. Фота Сержука Серабро

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ