Архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю ўручылі прэмію імя Канстанціна Астрожскага

11 траўня, пад час урачыстага адкрыцця міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі», архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю ўручылі прэмію імя князя Канстанціна Астрожскага, якая была прысуджана яму 11 студзеня.
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Фота Сержука Серабро

Цырымонія традыцыйна пачалася з малітвы, падчас якой спяваў хор сабора Святой Тройцы ў Гайнаўцы, а дырыжыраваў ім а. Павел Корсак. Мітрапаліт Сава блаславіў фестываль і ўсіх, хто прыйшоў на яго — пеўчых, журы і публіку, паведамляе партал hajnowka.pl.

Ўзнагароды ўручалі прэзідэнт фонду князя Канстанціна Астрожскага Ганна Радзюкевіч і галоўны рэдактар газеты “Przegląd Prawosławny” Яўген Чыўкін. Акрамя віцебскага іерарха сёлета ўзнагароджаныя мітрапаліт Месагейскі і Лаўрэатыкійскі Мікалай, этнограф і гісторык Дарафей Фіонік, манашкі манастыра святой Тэклі ў Маалюле на чале з ігуменняй Пелагеяй (Сірыя) і Міжнародная Асамблея праваслаўных парламентарыяў (MAP).

Мітрапаліт Месагейскі і Лаўрэатыкійскі Мікалай з архіепіскапам Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Фота hajnowka.pl

На працягу наступнага тыдня ў саборы Святой Тройцы ў Гайнаўцы будзе гучаць спевы харавых калектываў з Польшчы і іншых краін: Беларусі, Грузіі, Францыі, Ізраіля, Расіі, Сербіі і Украіны.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць