Распачаты збор сродкаў для помніка Васілю Быкаву

Мінула больш за дзесяць год па смерці Васіля Быкава, Народнага пісьменніка Беларусі, прызнанага класікам яшчэ пры жыцці. У чэрвені 2014 года спаўняецца 90 гадоў з дня яго нараджэння. Створана ініцыятыўная група па зборы сродкаў для ўзвядзення помніка В.Быкаву ў Віцебску.
Габелен “Апостал” з партрэтам Васіля Быкава. Фота Сержука Серабро

Збудаванне помнікаў за народныя грошы – даўняя і добрая традыцыя беларусаў.
Ініцыятыўная група звяртаецца да жыхароў Віцебшчыны і ўсёй Беларусі, да грамадзян іншых краін з просьбай прыняць удзел у гэтай дабрачыннай акцыі. Нават нязначныя на першы погляд сумы, ахвяраваныя кожным з нас, дапамогуць сабраць неабходныя сродкі для стварэння помніка Васілю Быкаву.

Індывідуальныя і калектыўныя ахвяраванні неабходна пералічваць на спецыяльны рахунак:
№ 3015095280016, МФО 150801635 в филиале № 200 ОАО “АСБ “Беларусбанк”, г.Віцебск, у любым аддзяленні гэтага банка з паметкай “На помнік Быкаву”.

Народнаму пісьменніку — народны помнік.


Меткі: , ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. lonzeron  
      20/май/2014 у 10:32

      Мне кажется что прежде чем собирать деньги нужно показать проект макет на что собираем средства

    2. Сабіна Радзько  
      20/май/2014 у 13:08 1

      Макеты, на жаль, з неба не падаюць. Праца толькі распачынаецца. Сачыце за навінамі -- будзе вам і макет.

    3. Яўген  
      20/май/2014 у 13:49 2

      Сп.Сабіна, калі Вы ў курсе, раскажыце, калі ласка, на якой стадыі праект, хто скульптар і архітэктар, у якім месцы плануецца ўсталяваць помнік. Колькі трэба сабраць сродкаў, каб рэалізаваць запланаванае?

    4. Neooo  
      20/май/2014 у 16:05 3

      Галоўнае пытанне: якое да гэтага будзе стаўленне ўлады? У гэтай дзяржаве на ўсё, аб чым вы спыталі, патрэбен дазвол. Паміж іншым, у Віцебску ўжо павінны былі з'явіцца помнікі, пад якія былі і праекты, і скульптары, і сродкі. Але нават гэтае ім не дапамагло.

    5. Віктар  
      21/май/2014 у 10:42 4

      Вітаю! Дазвольце і мне далучыцца да абмеркавання. Я хачу звярнуцца да ініцыятараў і проста нагадаць, што стварэнне твораў манументальнага мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва". Каб не чытаць усю Пастанову, скажу, што ініцыятарам трэба звярнуцца ў гарвыканкамам - напісаць ліст з прапановай і даведкай-абгрунтаваннем. Мы падрыхтуем ліст на Міністэрства культуры, каб узгадніць помнік. Пры станоўчым адказе Міністэрства трэба яшчэ ўзгадніць твор з Прэзідэнтам, а толькі пасля гэтага будзе падрыхтавана рашэнне гарвыканкама. Потым помнік будзе праходзіць паэтапнае ўзгадненне на Рэспубліканскім мастацка-экспертным савеце па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву, але гэта ўжо потым.... Такім чынам, чакаем ініцыятараў! Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць мне +375 33 678 42 43, Віктар.

    6. Сабіна Радзько  
      21/май/2014 у 19:44 5

      @ Віктар:Вялікі дзякуй за прапанаваную дапамогу. Арганізатары абавязкова да Вас звернуцца.

    7. low cost life insurance  
      9/Лістапад/2014 у 1:34 6

      That addresses several of my concerns actually.

    Каментаваць