У Віцебску адкрываюцца бясплатныя курсы беларускай мовы

Ужо ў гэтую нядзелю, 25 мая, Віцебск далучаецца да найноўшага трэнду і распачынае бясплатныя публічныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова”.

У Віцебску адкрываюцца бясплатныя курсы беларускай мовыКурсы пачалі ў студзені гэтага года ў Мінску філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. Неверагодна, але раз на тыдзень заняткі збіраюць па 200-300 чалавек!

За гэты час курсы ўжо распачаліся ў іншых гарадах: Бабруйску, Баранавічах, Гародні, Нясвіжы, Берасці, Маладзечне, Магілёве і нават Кракаве! Выявілася, што вучыць беларускую мову – гэта модна і сучасна!

Прыйшоў наш час – “Мова Нанова” ідзе ў Віцебск!

Першыя заняткі 25 мая а 14.00 у ДУ “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кола г.Віцебска “Дзвіна” (вул.Чайкоўскага, 3) правядуць стваральнікі мінскіх курсаў – Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Далей выкладаць будуць мясцовыя знаўцы беларускай мовы. Уваход вольны, заняткі бясплатныя і заўсёды будуць бясплатныя!

Ужо на першай сустрэчы вы даведаецеся пра спрадвечна беларускую форму вашага імя, навучыцеся лепш карыстацца сінонімамі, правільна называць усіх сваіх сваякоў, папрактыкуецеся ў прыгожым маўленні, пачуеце голас Янкі Купалы і паспаборнічаеце ў моўных вынаходніцтвах!

Курсы “Мова Нанова” – больш, чым проста курсы беларускай мовы. Гэта фішка, якая перакуліць жыццё!

Кантакты: 029 8940517

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

5 каментарыяў

  1. Пробегая_мимо  
    23/май/2014 у 11:57

    Надо сходить...

  2. кактотак  
    23/май/2014 у 12:04 1

    Пробегая_мимо пісаў:

    Надо сходить ...

    Да там будет не протиснуться от желающих

  3. Пробегая_мимо  
    23/май/2014 у 12:35 2

    @ кактотак:
    Не думаю, большинство - на дачах. В любом случае, я попробую 🙂

  4. Вшывы Блох  
    23/май/2014 у 13:49 3

    и мы симействам сходим, ато надаела папрызиденцки гаварыть...

  5. Елена  
    23/май/2014 у 15:10 4

    Ух-ты пухты , наш родной иностранный белорусский ,да фиг с ней ,с дачей .

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: