Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску

Еўрапейскі клуб на вуліцы Сенненскай наладзіў чарговую цікавую імпрэзу для зацікаўленых віцяблянаў. Гэтым разам то быў выступ менскага Тэатру пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча.
Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Уласна самому выступу папярэднічала грунтоўная дзвюхгадзінная лекцыя пра гісторыю батлейкі, прыёмы маніпуляцыі нашае свядомасцю, а таксама пра найбольш пашыраныя памылкі пры вырабе ўласных батлеек і лялек для іх.

Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Прапанаваныя ўвазе гледачоў лялькі і чароўная скрыня, дзе яны ажываюць, насамрэч уяўляюць сабой твор мастацтва, выраблены паводле канонаў нашых продкаў, якія, па сцверджанні аўтара, былі людзьмі творчымі і таленавітымі, а не груба-прымітыўнымі. Уражвае выкшталцонасць невялікіх фігур цара Ірада, Стражніка, Прадказальніка і іншых кананічных персанажаў, што разыгрывалі дужа асучаснены варыянт батлеечнай дзеі.

Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Нягледзячы на пэўную зацягнутасць відовішча, гледачы атрымалі задавальненне і ад вострых досціпаў, і ад дужа выразных пралогу і эпілогу з Мядзведзем-дударом і Цмокам, што дыхаў агнём. І, ведама, ад скрыпача, што суправаджаў усё дзеянне музыкай: то ўзнёслай, то шчымліва-пяшчотнай, то іранічнай.

Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

А падчас дзеяння травеньскі вечар на вуліцы Сененскай перастаў патыхаць “камунальнымі пахамі”, і раптам атуліў гледачоў непаўторным водарам палыну.

Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Шкада толькі, што гледачоў для такой выдатнай імпрэзы назбіралася не дужа шмат: адшукаць Еўрапейскі клуб без навігатара не так і проста. А на больш выгодную пляцоўку цара Ірада з пазнавальным кожнаму беларусу акцэнтам у Віцебску не пусцяць. Пакуль што.

Батлейка пана Ськіргайлы Палянэцкага-Мацкевіча ў Віцебску. Фота Сержука Серабро


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць