На аўкцыёне прадаюць арыгінальнае выданне “Полоцко-Витебской старины”

Другі выпуск “Полоцко-Витебской старины” выдадзены ў 1912 годзе ў віцебскай друкарні Нэймана прадаюць на расійскім электронным аўкцыёне за 430 долараў.
На аўкцыёне прадаюць арыгінальнае выданне “Полоцко-Витебской старины”

Кніга, мяркуючы па дадзеных прадаўца, знаходзіцца ў Маладэчна. Аўкцыён заканчваецца 21 чэрвеня, мінімальны кошт лота 14 000 расійскіх рублёў, а імгненна яго можна выкупіць за 15 000 расійскіх рублёў, што па сённяшнім курсе складае каля 430 долараў.

На аўкцыёне прадаюць арыгінальнае выданне “Полоцко-Витебской старины”

Другі выпуск “Полоцко-Витебской старины” выйшаў пад рэдакцыяй Клаўдзія Ціхамірава, які на той час быў дырэктарам Віцебскага настаўніцкага інстытута і сябрам Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Гэты том збольшага прысвечаны падзеям вайны 1812 года на тэрыторыі Віцебскай губерніі, такса маменавіта ў ім змешчаны матэрыял пра адкрыццё ў 1912 годзе віцебскага помніка героям гэтай вайны. Акрамя таго ў кнізе апублікаваныя вялікія матэрыялы пра езуітаў ва ўсходняй частцы Беларусі і полацкага князя Усяслава Чарадзея, нарыс пра Бешанковічы, каралеўскія прывілеі выдадзеныя Віцебску.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ