Восем жанчын Віцебшчыны атрымалі ордэн Маці

Згодна указа кіраўніка Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня восем шматдзетных жыхарак Віцебскай вобласці ўшанаваныя ордэнам Маці.
Жанчына з каляскай чытае вучэбны дапаможник па рускай мове. Фота Сержука Серабро

Сярод узнагароджаных за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей: Аксана Генадзьеўна Бурдыка — хатняя гаспадыня з Гарадка; Ірына Аляксандраўна Гарбачэўская — санітарка ўстановы аховы здароўя «Віцебскі абласны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны «Юрцава»; Таццяна Мікалаеўна Захарэнкава — старшы касір Цэнтра банкаўскіх паслуг № 02/02 ў Полацку закрытага акцыянернага таварыства «Трастбанк»; Алена Мікалаеўна Зуева — работніца даччынага камунальнага ўнітарнага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага прадпрыемства «ЖРЭТ Чыгуначнага раёна» Віцебска; Юлія Леанідаўна Кавалеўская — работніца крамы «Дары прыроды» Расонскага раённага спажывецкага таварыства; Таццяна Барысаўна Кашко — санітарка ўстановы аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца»; Святлана Іванаўна Пятрушэнка — загадчык Залескага фельчарска-акушэрскага пункта дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» ; Тамара Мікалаеўна Тамашэвіч — аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Студзенка» Сенненскага раёна.

Узнагароджанне ордэнам Мацi праводзiцца пры дасягненнi пятым дзiцем узросту аднаго года i пры наяўнасцi ў жывых астатнiх дзяцей гэтай маці. Гэты ордэн быў заснаваны 13 красавіка 1995 года, а першае ўзнагароджанне адбылося 14 кастрычніка 1996 года.


Меткі: , , ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Вшывы Блох  
      4/Чэрвень/2014 у 12:13

      Ашто нада зделать каб палучыть ордин Атца?

    2. Litvin  
      4/Чэрвень/2014 у 12:34 1

      @ Вшывы Блох:
      Cделать Колю. 🙂

    3. Litvin  
      4/Чэрвень/2014 у 12:34 2

      Cделать Колю. ))

    4. Вшывы Блох  
      4/Чэрвень/2014 у 15:09 3

      у миня нипалучытца! У миня руки ниаттуда растут.
      🙂 🙂 🙂

    5. кактотак  
      5/Чэрвень/2014 у 9:35 4

      @ Вшывы Блох:
      а пры чым тут рукі, то што мы робім рукамі ў нас не атрымліваецца, а вось дзеці прыгожыя.

    Каментаваць