У Віцебску адбудзецца сустрэча з паэтэсай Людмілай Рублеўскай

7 чэрвеня, у суботу, у ў Віцебску адбудзецца творчая сустрэча з беларускай паэтэсай, пісьменніцай, літаратурным крытыкам Людмілай Рублеўскай.
У Віцебску адбудзецца сустрэча з паэтэсай Людмілай Рублеўскай

Людміла Рублеўская аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аўтар аповесцяў «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскiх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет», "Авантуры Пранціша Вырвіча," Авантуры студыёзуса Вырвіча, і інш.

Сустрэча пройдзе ў абласной бібліятэцы імя Леніна (вул. Леніна 8А), пачатак у 15:00.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць