Пад Віцебскам разбурылі гарадзішча V стагоддзя да нашай эры

Пад Віцебскам пры пабудове станцыі абезжалезвання побач з вёскамі Сялюты і Шапуры раскапалі гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, якое датуецца V стагоддзем да нашай эры — V стагоддзем нашай эры і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3 катэгорыі.
Чэрап на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Навіну пра разбурэнне археалагічнага помніка “ННВ” паведамілі абураныя жыхары Сялютаў. Калі карэспандэнт прыехаў на месца, то ўбачыў, што пагорак на правым беразе Лучосы недалёка ад Сялюцкага псіха-неўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, на якім знаходзіцца гарадзішча (а на заходнім схіле і селішча I тысячагоддзя да нашай эры) зрэзаны ці не напалову. Паўсюль на адвалах выкінутага грунту валяюцца чалавечыя чарапы і іншыя косткі шкілета.

Раскапанае гарадзішча V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Гэтае гарадзішча было знойдзена ў 1956 годзе. Яго, а таксама паселішча, у 1972 годзе даследаваў Георгій Штыхаў, а ў 1981 — Леанід Калядзінскі. У культурным пласце 0,4 метры селішча знойдзена ляпная і ганчарная кераміка.

Чалавечыя парэшткі побач з норамі ластавак на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Цікава, што і гарадзішча, і селішча, як гісторыка-культурныя каштоўнасці, унесеныя ў “Праграму захавання гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскага раёна на 2012-2015 гады”. Гэта праграма між іншым прадугледжвае забяспячэнне кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Згодна дакумента ўладальнікам (землекарыстальнікам) гэтых аб’ектаў з’яўляецца Сялюцкі псіха-неўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, які адпаведна праграме ў 2012-2015 гадах павінен быў займацца добраўпарадкаваннем археалагічнага помніка.

Чалавечыя парэшткі побач з норамі ластавак на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

З добраўпарадкавання можна адзначыць толькі новую ахоўную дошку, якая паведамляе, што нанясенне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці караецца законам. Дошка, праўда, размешчана з адваротнага ад дарогі боку пагорка і хаваецца ў зарасніках бэзу і баршчавіка. Без дапамогі вяскоўцаў яе знайці б не ўдалося. Жыхары Сялютаў паведамілі, што дошку ўсталявалі вясной і прыкладна тады ж пачаліся земляныя працы.

Чалавечыя парэшткі на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Чалавечыя парэшткі на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Чалавечыя парэшткі на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Адвалы зямлі на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Ахоўная дошка на раскапаным гарадзішчы V стагоддзя да нашай эры пад Віцебскам. Фота Сержука Серабро

Бусел над адной з хат у Сялютах. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , , , ,

Падобнае

    7 каментарыяў

    1. Юрий Ш  
      21/Чэрвень/2014 у 1:35

      Сейчас и сюда налетят отбеливатели вандализма и другие растворители и разъяснители, которые начнут утверждать, что это обычное заброшенное кладбище начала ХХ века и не представляет особой ценности.

    2. Максим Жуков  
      21/Чэрвень/2014 у 8:15 1

      А в это время некая Мария утверждает, что новодельный "ресторан" в центре города лучше, чем разрушенный костёл св. Антония.

    3. Брингс  
      21/Чэрвень/2014 у 8:26 2

      Без сомнений Ст. 344 УК. Ч.1 Санкция: общественные работы, или штраф, или арест на срок до 6 месяцев, или ограничение свободы на срок до 3 лет, или лишение свободы на тот же срок. Другим в назидание.

    4. OlegBo  
      21/Чэрвень/2014 у 9:46 3

      Помню это городище, сразу его видно было, приметное место.
      Я так понимаю, они видели, что это памятник и он охраняется, и всё равно стали разрабатывать.
      Стоит городище, сотни лет, захоранения, а найдётся один идиот и всё перекопает за пять минут чтобы сэкономить на трубах...
      За это надо наказывать конечно.

    5. OLa-la  
      21/Чэрвень/2014 у 15:20 4

      Они ведь не сами стали разрабатывать, есть заказчик.

    6. Sliderzzz  
      21/Чэрвень/2014 у 15:30 5

      Да ладно вам, чёрные копатели во всем виноваты, как всегда!

    7. Цой  
      22/Чэрвень/2014 у 1:01 6

      Судзіць трэба ўсех: і заказчыкаў, і пректантаў, і выканаўцаў...

    Каментаваць