Марыну Раманоўскую ўзнагародзілі медалём Францыска Скарыны

Марына Генадзьеўна Раманоўская, якая зараз займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры «Віцебск», узнагароджаная медалём Францыска Скарыны. Указ пра гэта быў падпісаны кіраўніком дзяржавы 23 чэрвеня.
Марына Раманоўская. Фота Сержука Серабро

У Віцебску і далёка за яго межамі Марына Раманоўская найбольш вядомая тым, што шмат у чым дзякуючы яе самаахвярнасці ў нашым горадзе ўжо больш за чвэрць стагоддзя існуе унікальны не толькі для Беларусі, але і для ўсёй постасавецкай прасторы фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC.

Нагадаем, што з ідэяй узнагароджання Марыі Раманоўскай звярнуўся да міністра культуры Беларусі Барыса Святлова расійскі прадзюсар сучаснага танца Леў Шульман пад час акдкрыцця мінулага фестывалю. У сваю чаргу міністр прапанаваў прадставіць спадарыню Раманоўскую да ўзнагароджання медалём Францыска Скарыны і тут жа даручыў віцебскім чыноўнікам пачаць працаваць над гэтым пытаннем.

Народныя навіны Віцебска” сардэчна віншуюць Марыну Генадзьеўну з заслужанай узнагародай.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ