Паштоўкі “Віцебск: папулярнае мінулае” занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Збор паштовак быў надрукаваны па выніках паўгадовага праекта. Гісторыкі, краязнаўцы, музейныя спецыялісты, археолагі апублікавалі 24 артыкулы пра мінулае Віцебска і ваколіц на сайце www.vitebsk4.me. Рабілі гэта звычайнай мовай і на вельмі папулярным узроні. Мастак і архітэктар Алесь Благій суправадзіў кожную публікацыю ўнікальнай ілюстрацыяй. Стос гэтых ілюстрацый са спасылкамі на артыкулы і стаўся асновай для выпуску збора паштовак.
Паштоўкі "Віцебск: папулярнае мінулае" занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Акрамя ілюстратара над тэкстам і малюнкамі працаваў дызайнер Ігар Юхневіч. Вынік іх працы быў адзначаны на Пятым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! У намінацыі «Паштоўкі, флаеры, запрашэнні» збор атрымаў 2-ое месца.

Паштоўкі "Віцебск: папулярнае мінулае" занялі другое месца на рэкламным конкурсе AD.NAK!

Даведацца болей пра праект, аўтараў, адмысловую мапу гістарычных мясцінаў і шмат іншага можна будзе на прэзентацыі. Яна адбудзецца 30 чэрвеня ў «Музычнай гасцёўні» (вул. Фрунзэ, 11). Пачатак — 18:30.


Меткі: , ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Vasil  
      27/Чэрвень/2014 у 12:22

      Файны набор, хлопцы!
      Дзе знайсьці на сувеніры для гасьцей?

    2. Яна Ільіна  
      27/Чэрвень/2014 у 12:43 1

      І праект рэальна круты! Мне вельмі падабаецца.

    3. Alexander  
      27/Чэрвень/2014 у 15:24 2

      Бітая цэгла пад паштоўкамі какбэ намекаэ, што ад віцебскага мінулага застаўся толькі друз...

    4. Kriptor  
      27/Чэрвень/2014 у 16:25 3

      "Мастак і архітэктар Алесь Благій суправадзіў кожную публікацыю ўнікальнай ілюстрацыяй". На сколько знаю, картинки подбирали и создавали (в 3d МАХе) сами авторы... По крайней мере некоторые... Может в тексте немного обшиблись?

    5. 2 Kriptor  
      27/Чэрвень/2014 у 17:12 4

      @ Kriptor:
      Частку малюнкаў і фотаздымкаў дасылалі самі аўтары. Частку шукалі ўкладальнікі праекта. Гэта ўсё публікавалася ў серыі: http://vitebsk4.me/news/past/

      Што тычыцца збору паштовак, Алесь Благій адмалёўваў візуал наноў. Гэта мог быць і здымак, і малюнак, і, як у выпадку з тэкстам пра "Мілае" — 3D-рэканструкцыя (адзіная, дарэчы, на ўвесь праект).

    Каментаваць