Імя Рыгора Барадуліна ва Ушачах будуць насіць вуліца і школа

У гарадскім пасёлку Ушачы для ушанавання памяці Рыгора Барадуліна яго імем павінны навзаць вуліцу і школу, паведамляецца на сайце Віцебскага аблвыканкама ў адказ на масавы зварот грамадзян.
Рыгор Барадулін. 2012 год. Фота Валерыя Дубоўскага

Ушацкім райвыканкамам і райсаветам ажыццяўляецца праца па перайменаванні вуліцы Школьная ў вуліцу імя Рыгора Барадуліна. Накіраваны ліст у Тапанімічную камісію пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь аб магчымасці ўжывання транслітарацыі пры перакладзе плануемай назвы на рускую мову.

Таксама ва Ушацкай сярэдняй школе быў праведзены сход працоўнага калектыву, які прыняў рашэнне пра прысваенне гэтай установе адукацыі імя народнага паэта.

Акрамя гэтага ва Ушацкім музеі народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка плануецца пашырыць прысвечаную Рыгору Барадуліну гісторыка-біяграфічную частку экспазіцыі ў зале, адведзенай знакамітым землякам.

Нагадаем, што нядаўна Віцебская абласная рада грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны” таксама звярнулася да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Кабякова з прапановай ушанаваць памяць Генадзя Бураўкіна.


Меткі: ,

Падобнае

    4 каментарыя

    1. кактотак  
      23/Ліпень/2014 у 8:01

      Напомним, что недавно Витебская рада общественного объединения "Общество белорусского языка имени Франциска Скорины" также обратилась к премьер-министра Михаила Мясниковича и главы администрации президента Андрея Кобякова

      Вот читаю предложение и не могу понять, где пропущено слово однако?

    2. Pcholkin  
      23/Ліпень/2014 у 9:52 1

      кактотак пісаў:

      Вот читаю предложение и не могу понять

      Вот читаю коммент и не могу понять - а чего сказать то хотели?

    3. cinic  
      23/Ліпень/2014 у 15:45 2

      "ажыццяўляецца праца па перайменаванні вуліцы Школьная ў вуліцу імя Рыгора Барадуліна."
      ------- А чаму менавіта "школьную" ??? "Леніна" з "камуністычнай" ўжо перайменававлі???

    4. Сяржук Серабро  
      23/Ліпень/2014 у 16:27 3

      Там хата яго - на Школьнай.

    Каментаваць