Сяргей Вехцеў прызначаны галоўным трэнерам ФК “Віцебск”

Ад пасады галоўнага трэнера футбольнага клуба “Віцебск” вызвалены Юрый Канаплёў. На гэта месца прызначаны яго былы памочнік - Сяргей Вехцеў, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Прычынай стала нялепшая гульня віцебскіх футбалістаў у першым крузе чэмпіяната краіны сярод каманд першай лігі.

Напрыканцы чэрвеня клубны сайт паведамляў, што пасля паразы на сваім полі ад “Смалявічаў-СЦІ” Юрый Канаплёў сышоў у адпачынак па стане здароўя. Затым яго абавязкі пачаў выконваць Сяргей Вехцеў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ