Абласная рада ТБМ падзякавала Косінцу за ўшанаванне памяці Барадуліна

Рада Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” накіравала падзяку старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінцу за ўшанаванне памяці Рыгора Барадуліна.
Аляксандр Косінец. Фота Сержука Серабро

Паважаны Аляксандр Мікалаевіч!

Рада Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” шчыра дзякуе Вам за рашэнне, прынятае абласным кіраўніцтвам па ўвекавечванні памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна.

Абласная рада таварыства выказвае надзею, што гэтая справа будзе прадоўжана, што спадчына і імёны віцебскага сузор’я пісьменнікаў і паэтаў В.У.Быкава, Р.І.Барадуліна, Г.М.Бураўкіна і іншых знакамітых землякоў паспрыяюць далейшаму ўзмацненню патрыятычнага выхавання моладзі, фармаванню нацыянальнай свядомасці, захаванню гістарычнай памяці.

Старшыня рады Віцебскай абласной арганізацыі ГА “ТБМ імя Ф.Скарыны” І. Навумчык.

Народныя навіны Віцебска” ўжо паведамлялі, што ў гарадскім пасёлку Ушачы для ушанавання памяці Рыгора Барадуліна яго імем павінны назваць вуліцу і школу.


Меткі: , , ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Pcholkin  
      30/Ліпень/2014 у 22:28

      Для ўшанаванні памяці нашага славутага земляка ТБМ прапануе наступнае:
      Выдаць у дзяржаўным выдавецтве да 80-годдзя паэта выбраныя яго творы;
      Усталяваць у Мінску на доме, дзе жыў Г.М. Бураўкін, Мемарыяльную дошку;
      Назваць у гонар Г.М. Бураўкіна вуліцы ў Мінску, Полацку, Расонах;
      Прысвоіць імя Г.М. Бураўкіна адной з бібліятэк на радзіме паэта (на Віцебшчыне).©

      Завошта дзякаваць? За тое, што АБАВЯЗАНЫ былі зрабіць?!
      А якія вынаходствы спатрэбяцца калі, крый божа, яшчэ і бібліятэку на Віцебшчыне яго імем назавуць?!
      Ну, а, калі спадобняцца, вуліцы ў Менску і Полацку пераназваць у гонар ПАЭТА - ці хопіць эпітэтаў у ТБМ?!

    2. dzala  
      31/Ліпень/2014 у 0:19 1

      Вам усе чамусьці "абавязаны", спадар параноік...

    3. Pcholkin  
      31/Ліпень/2014 у 16:08 2

      dzala пісаў:

      Вам усе чамусьці “абавязаны”, спадар параноік…

      Не пра мяне гаворка, спадарыня хамло...

    4. dzala  
      31/Ліпень/2014 у 20:45 3

      Pcholkin пісаў:

      спадарыня хамло…

      Будзем знаёмыя з вамі, спадарыня Пчолкіна, якая са сьціпласьці хаваецца пад мужчынскім нікам-прозьвішчам

    5. Владимир Атращёнок  
      1/жнівень/2014 у 2:34 4

      @ dzala:
      Чаму хаваецца?!Адна з маіх любімых акторак(бел.) мае прозьвішча канструкцыйна такое ж жа-Біркін,другая справа,яна не хавае і імя-Джэйн,во,дарэчы,а нік"дзала"-гэта нешта мусульманскае(імя,прозьвішча)?:smile: :smile::smile:

    Каментаваць