У Віцебску разыграюць Кубак “Віцязя”

З 7 па 10 жніўня віцебскі Палац спорту стане арэнай лядовых баталій для чатырох беларускіх хакейных дружын. ХК ”Віцебск”, наваполацкі “Хімік-СКА”, ”Магілёў” і ”Ліда” пазмагаюцца за Кубак “Віцязя”.

Турнір пачнецца 7 жніўня матчам “Хіміка-СКА” супраць “Магілёва” (пачатак у 15.00).

Гаспадары пляцоўкі першы паядынак правядуць у гэты ж вечар, у 18.40, ім будзе супрацьстаяць “Ліда”.

Поўны каляндар спаборніцтва глядзіце тут.

Меткі:

Чытайце яшчэ