Наваполацкія “армейцы” заваявалі Кубак ”Віцязя”

У віцебскім Лядовым палацы на працягу некалькіх дзён сярод чатырох беларускіх хакейных каманд экстралігі праходзіў розыграш Кубка “Віцязя”.

Падчас папярэдняга раўнда склалася ўражанне, што ўладальнікамі трафею стануць віцебскія хакеісты, якія на гэтым этапе перайгралі “Ліду”, “Хімік-СКА”, “Магілёў”. У гульні “мядзведзей” былі праблемы ў абароне, але надзейна гулялі варатары.

Але фінальны паядынак абвергнуў гэта ўражанне. Пасля першага перыяду “Віцебск” з лікам 0:3 ужо саступаў наваполацкаму “Хіміку-СКА”. Ён і перамог з лікам 2:4. Трэцяе месца заняла “Ліда”, якая адолела “Магілёў”.

Лепшым бамбардзірам стаў нападаючы “Віцебска” Мікіта Ядроец, які парадаваў мясцовых гледачоў прыгожымі галамі. Сярод брамнікаў лепшым прызнаны навічок віцебскіх хакеістаў Станіслаў Артынскі. Тытул лепшага нападаючага гэтага турніру дастаўся гульцу “Хіміка-СКА” Сяргею Задзелёнаву. Лепшым абаронцам стаў Раман Сальнікаў з “Хіміка-СКА”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць