Матчы ФК “Віцебск” будуць ісці ў інтэрнэт-трансляцыі

З 30 жніўня матчы ФК “Віцебск” можна будзе глядзець у інтэрнэт-трансляцыі.

Як паведамляе Беларуская федэрацыя футбола, у сталічным Доме футбола адбыўся адукацыйны семінар па інтэрнэт-трансляцыі з удзелам прадстаўнікоў каманд першай лігі. На ім прадстаўнікі клубаў даведаліся аб працы з праграмным забеспячэнням і абсталяваннем. Па заканчэнні навучання клубы
“Іслач”, ”Віцебск”, ”Волна”, “Смалявічы-СТІ” атрымалі неабходную тэхніку. У бліжэйшы час яе атрымаюць “Славія-Мозыр”, “Зорка-БДУ” і “Смаргонь”.

Айчынная федэрацыя футбола абяцае, што ўжо з 18-га тура (адбудзецца 30 жніўня) восем вышэй пералічаных каманд змогуць трансляваць хатнія гульні.

Меткі:

Чытайце яшчэ