У Віцебску адбыўся хрэсны ход на Успенне

Праспект Чарняхоўскага, вуліцы Леніна і Талстога - такім маршрутам вось ужо амаль 20 гадоў праходзяць праваслаўныя вернікі ў гонар хрысціянскага свята Успення. І любое надвор'е ім не перашкода.

Па шляху да Успенскага сабору да паломнікаў далучаюцца прыхаджане Свята-Пакроўскага сабору і Уваскрасенскай царквы. Ідучы па галоўных вуліцах горада, вернікі спяваюць трапар свята.

Завяршаецца хрэсны ход ля сцен самага велічнага храма Віцебска ўрачыстым малебнам, які ўзначальвае архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ