У Віцебску адкрываецца другі сезон курсаў “Мова нанова”

У культурна-гістарычным комплексе "Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна" 7 верасня а 14 гадзіне распачнецца новы сезон бясплатных курсаў па вывучэнні беларускай мовы "Мова нанова". Першыя заняткі курсаў “Мова Нанова” прайшлі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Нагадаем, праект запрацаваў ў горадзе на Дзвіне ў траўні і набыў папулярнасць, аднак, як і любы навучальны працэс, перарваўся на летнія вакацыі.

Як распавёў кіраўнік курсаў у Віцебску Сяргей Маркаў, тэма першых вераснёўскіх заняткаў -"Рыцары і бітвы". Госць сустрэчы - вядомы віцебскі рэканструктар Макар Бабенка, будуць спевы пад ліру.

Прыходзьце, будзе цікава! Падрабязнасці - тут.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: