У Віцебску ладзяць сустрэчу з Алесем Бяляцкім

У суботу, 13 верасня ў Віцебску ў “Еўрапейскім клубе” адбудзецца сустрэча з беларускім праваабаронцам, віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім.
Алесь Бяляцкі ў клетцы пад час суда. Фота bymedia.net

Пад час сустрэчы А. Бяляцкі прапануе прысутным сваю новую кнігу “Іртутнае срэбра жыцьця. Пралог. Нататкі праваабаронцы”.

Таксама былы палітвязень распавядзе пра свае творчыя планы, праваабарончую дзейнасць, а таксама адкажа на пытанні прысутных.

Акрамя таго, можна будзе набыць некаторыя яго апошнія выданні.
Пачатак сустрэчы а 12:00 па адрасе: вуліца 1-я Сенненская, д. 5. Уваход вольны.


Меткі: , ,

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Alex  
      9/Верасень/2014 у 15:01

      Якая цікавая сустрэча плануецца ў Віцебску, і які нязручны час правядзення яе!!!

    2. Мiкалай  
      9/Верасень/2014 у 23:34 1

      Какой-то бесноватый вид на фотографии у этого дядечки.

    3. косинус  
      10/Верасень/2014 у 17:42 2

      Прям борец за права негров, но тольки амерыканския даляры))))

    Каментаваць