Юрась Шэпелеў перамог у конкурсе “Народны рэпарцёр”, аб’яўленым “ННВ”

Сталы аўтар "Народных навін Віцебска" Юрась Шэпелеў перамог у намінацыі "Лепшы фотарэпарцёр" конкурса "Народны рэпарцёр". Нагадаем, што гэты конкурс летась абвясцілі "Народныя навіны Віцебска".

Чытачы "ННВ" ведаюць Юрася па шматлікіх аператыўных фотарэпартажах аб жыцці горада, якія ён рабіў на працягу апошніх 1,5 года. Аўтар вызначаецца назіральнасцю, творчым падыходам да абранай тэмы, вялікай любоўю да Віцебска, цудоўным веданнем яго гісторыі, архітэктуры і культурнай спадчыны.

Рэдактар "Народных навін Віцебска" Сяржук Серабро 11 верасня ўручыў пераможцу прыз - люстэркавы фотаапарат Canon EOS 1100D. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў нефармальнай сяброўскай абстаноўцы - на мосце праз Віцьбу. Гэта адно з улюбёных месцаў Юрася - адсюль ён часта робіць свае знакамітыя фотапейзажы і відарысы нябярэжнай Дзвіны, віцебскіх храмаў, Кіраўскага маста, іншых адметнасцей горада.

Паколькі ў іншыя намінацыі конкурса “Лепшы журналіст” і “Лепшы відэааператар” не было даслана працаў, то, адпаведна, пераможцы ў іх не вызначаліся. Конкурс у гэтых намінацыях будзе абвешчаны наноў, умовы “ННВ” паведаміць у бліжэйшы час.

З узнагародай Юрася Шэпелева таксама павіншавалі калегі з іншых СМІ.

Рэдакцыя "Народных навін Віцебска" яшчэ раз віншуе Юрася і жадае яму творчых поспехаў, яркіх кадраў і толькі добрых навін у асабістым жыцці.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    10 каментарыяў

    1. Пробегая_мимо  
      12/Верасень/2014 у 11:53

      Присоединяюсь к поздравлениям ННВ!

    2. Litvin  
      12/Верасень/2014 у 12:16 1

      Шчыра вiншую

    3. Юрась Ш  
      12/Верасень/2014 у 12:20 2

      Дзякуй! 🙂

    4. rezoner  
      12/Верасень/2014 у 13:25 3

      Спасибо за интересные и качественные фоторепортажи!

    5. Антон Володько  
      12/Верасень/2014 у 14:01 4

      Так трымаць, Юрась! Шчыра віншую!

    6. Лана  
      12/Верасень/2014 у 14:17 5

      Поздравляю Юрий!

    7. Лана  
      12/Верасень/2014 у 14:20 6

      Поздравляю, Юрий!

    8. cinic  
      12/Верасень/2014 у 16:07 7

      Поздравляю !!! Желаю и дальше отличных фоторепортажей !!!

    9. Вшывы Блох  
      12/Верасень/2014 у 16:11 8

      апачымуета нихто ниабхаял пабидитиля?!?
      )))

      Поздравляю!))

    10. Борис Беленький  
      14/Верасень/2014 у 0:27 9

      "Александр Сергеевич Пушка, ловил большой гусь, рвал из жоп перо и с его помощью делал "Капитанская дочка" если бы у него был Автомат-ручка, то Капитанская дочка был бы в три раза лучше.... " Юра --Виншую з Автамат-ручай и жадаю табе тваю капитанскую дочку рабить яще лепей !!!!!

    Каментаваць