Баскетбольны клуб “Рубон” бярэ ўдзел у міжнародным турніры

Сёння ў Гомелі стартуе другі міжнародны турнір па баскетболе, прысвечаны памяці заслужанага беларускага трэнера Леаніда Макарэвіча.

Спаборніцтва будзе праходзіць на працягу трох дзён. Змагацца за трафей будуць чатыры клубы: гомельскі “Сож”, “Русічы” (Курск), кіеўскі “Авангард” і наш “Рубон”.

Свой першы паядынак “Рубон” правядзе супраць “Сожа”. Жадаем поспехаў нашай камандзе на гомельскай пляцоўцы!


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць