ФК “Віцебск” атрымаў валявую перамогу

Напрацягу ўсяго матча са светлагорскім “Хімікам” было бачна, што віцебская футбольная дружына прыехала толькі за перамогай.

З першых імгненняў гульні “Віцебск” пачаў наступ на вароты суперніка, і ўжо на шостай хвіліне землякі стварылі першы галявы момант. Але брамнік гаспадароў пасля прабіцця шрафнога выратаваў сваю каманду.

Мінула некалькі хвілін, і адбылося тое, чаго менш за ўсё чакалася. Гульцу “Хіміка” ўдалося прастрэліць з правага фланга ўздоўж варот “Віцебска”, і мяч у сетцы. Падобную атаку гаспадары правялі дзесьці і на 30-й хвіліне, але ў гэтай сітуацыі абаронцам “Віцебска” ўдалося перашкодзіць суперніку.

Яшчэ больш рашучымі футбалісты нашага горада сталі выглядаць пасля перапынку. Практычна напрацягу ўсяго тайма “Хімік” знаходзіўся ў аблозе. Адзінае, на баку нашай дружыны аднойчы выступіла штанга. Адбылося гэта яшчэ да таго, як Азам Раджабаў зраўняў лік, а Сяргей Гігевіч прынёс тры ачкі “Віцебску”. У выніку перамога нашых - 1:2.

Меткі:

Чытайце яшчэ