Набіраюцца каманды маладых людзей на “Гарадскія культурніцкія практыкі”

Арганізатары “Гарадскіх культурніцкі практык” абяцаюць дапамагчы экспрэс-курсам па гарадскіх культурніцкіх мерапрыемствах ад добрых спецыялістаў з Віцебска і Беларусі. Сустрэчы адбудуцца ў кастрычніку, а потым да канца года арганізатары суправаджаюць працу ўдзельнікаў усімі неабходнымі рэсурсамі.
Набіраюцца каманды маладых людзей на “Гарадскія культурніцкія практыкі”

Каб падаць заяўку на ўдзел у “Гарадскіх культурніцкіх практыках”, трэба даслаць наступныя дадзеныя пра кожнага ўдзельніка каманды:

1. Імя, прозвішча.
2. Дата нараджэння.
3. Месца вучобы/працы.
4. Нумар мабільнага тэлефона.
5. Электронная пошта, якую вы рэгулярна правяраеце.
6. Спасылкі на профілі “Вконтакте” і Facebook.
7. Папярэдняе апісанне ідэі для рэалізацыі ў межах “Гарадскіх культурніцкіх практык”, 3-5 сказаў (пункт аднолькавы для ўсіх удзельнікаў каманды).

Колькасць месцаў абмежаваная. Узрост удзельнікаў — ад 16 да 29 гадоў. Пажаданы памер каманды: 4–5 чалавек. Дапускаецца індывідуальны ўдзел альбо меншыя каманды, але гэта зніжае вартасць заяўкі. Практыканты мусяць быць гатовыя да працоўных кампрамісаў у рэлізацыі сваіх ідэй. Удзел у практыках прадугледжвае наведванне усіх заняткаў экспрэс-курса. Заняткі праходзяць на працягу кастрычніка па вечарах.

Заяўкі дасылаць па пошце: vitebsk3000@gmail.com

Крайні тэрмін падачы заявак: 5 кастрычніка, 23:59.

Паводле: www.publicrepublic.info


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць