Віцебская друкарня адмовілася друкаваць сшыткі з патрыятычнымі вокладкамі

Раней такога не было, кажа прыватны прадпрымальнік Уладзімер Рамановіч, які выпускае сшыткі, альбомы для маляваньня і магніты на лядоўні зь беларускамоўнымі надпісамі.
Віцебская друкарня адмовілася друкаваць сшыткі з патрыятычнымі вокладкамі

Паводле Ўладзімера Рамановіча, ён замовіў партыю сшыткаў, дзе на вокладках меліся быць згадкі пра Аршанскую бітву і надпіс «Будзь беларусам, будзь пераможцам» з выявай Пагоні:

«Гэта ня першая мая замова ў Віцебскай друкарні. Але сёньня мне патэлефанаваў супрацоўнік і сказаў, што ёсьць праблема са сшыткамі. Я паехаў, каб разабрацца. У кабінэце быў і намесьнік дырэктара друкарні — на жаль, я не спытаў ягонага прозьвішча. Размова паміж намі адбылася такая: ён спытаўся, ці ёсьць у мяне дзеці, і сказаў, што ў яго таксама ёсьць. Таму, маўляў, ён ня хоча праблемаў. Бо ў нас саюз з Расеяй, а што такое ВКЛ, ён ня ведае, і ўсё гэта да беларускай гісторыі ня мае дачыненьня. І што ён ня хоча, каб склалася „сытуацыя“ — а якая канкрэтна, не патлумачыў. Сказаў, што раіць мне друкаваць сшыткі ў Смаленску».

Уладзімеру Рамановічу таксама шматзначна сказалі: «Нам тэлефанавалі адтуль». Каб высьветліць, адкуль тэлефанавалі і ці быў які тэлефонны званок увогуле, Уладзімер Рамановіч сам пайшоў у ідэалягічны аддзел аблвыканкаму:

Я хачу, каб грошы заставаліся тут, у Беларусі. І гэта мая прынцыповая пазыцыя
«Там зьдзівіліся. Паводле майго ўражаньня, адтуль ніхто ўказаньняў у друкарню не даваў. Аднак сказалі, што ўплываць на кіраўніцтва прадпрыемства ня могуць, што яно само мае права вырашаць, што друкаваць, а што не. Параілі хіба крыху зьмяніць дызайн — можа, нейкі іншы варыянт друкарню і задаволіць».

Прадпрымальнік кажа, што пра зьмену дызайну яшчэ грунтоўна ня думаў. Тое, што здарылася ў друкарні, ён лічыць непаразуменьнем і залішняй перастрахоўкай намесьніка дырэктара ад няведама якой небясьпекі. Інтэрнэт-крама Belarusam.by ужо працяглы час прапануе розныя канцылярскія тавары зь беларускамоўнымі надпісамі і беларускай сымболікай, і дагэтуль нічога падобнага не здаралася. Аднак у Смаленску друкаваць сваю прадукцыю Ўладзімер Рамановіч ня згодны катэгарычна: «Я хачу, каб грошы заставаліся тут, у Беларусі. І гэта мая прынцыповая пазыцыя».

Радыё "Свабода"

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: ,

Чытайце яшчэ

12 каментарыяў

  1. Ліс  
    8/Кастрычнік/2014 у 11:01

    РАША канешне агрэсар і дзяржчыноўнік прапануе падтрымаць агрэсара.. Дзіўная пазіцыя. Каб з гэтым чыноўнікам чаго не здарылася. Дзеткі ж у яго ёсць..

  2. rezoner  
    8/Кастрычнік/2014 у 11:16 1

    Ліс пісаў:

    Каб з гэтым чыноўнікам чаго не здарылася. Дзеткі ж у яго ёсць..

    Почему-то у представителей великого культурного европейского народа, понятия как у любителя хорошего недорого вина.
    Всё сводится к "подстеречь в темном месте" или если чиновник крупный (физически), то наказать его детишек.

    Да Пруссия, Австрия и Россия поделили Речь Посполитую в 1772 году. Так что сейчас предлагаете, вернуться к тем границам, США отдать Английской короне и т.д.?

    Избиение потомков агрессоров решит все проблемы?

  3. Litvin  
    8/Кастрычнік/2014 у 12:24 2

    а што такое ВКЛ, ён ня ведае
    А што гэтая фуфайка ўвогуле ведае? І зь якой такой нагоды, наогул, гэтая неадукаваныя фуфайка займае пасаду ў абласной друкарні? Адмаўляецца друкаваць выяву старадаўняга герба, які афіцыйна прызнаны гістарычнай спадчынай нашае дзяржавы й прысутнічае ў тым ліку на гербе Віцебскай вобласьці! Адпраўляе заказы ў суседнюю дзяржаву ..... Друкарня задужа багатая?

    ўплываць на кіраўніцтва прадпрыемства ня могуць, што яно само мае права вырашаць, што друкаваць, а што не.

    Друкарня ня дзяржаўнае прадпрыемства, што выканаўчыя органы дзяржкіраваньня ні як не ўплываюць на самадура-ватоўку, які нейкім чынам пралез у кіраўніцтва прадпрыемства і творыць што ў яго пустую башку стукне?

  4. Kernelbug  
    8/Кастрычнік/2014 у 13:44 3

    В России ни своей истории не знают, ни чужой тем более. Там на 9 Мая ветеранов поздравляют открытками с немецкими танками -- не по злу, а по дури.
    Поэтому и поздравления с победой над собой под Крапивной тоже напечатали бы, не задумываясь. Да и вообще на языке каком-то незнакомом текст.
    Дело в другом. Дикость в стране творится: из-за какого-то Ленина печёмся, кричим "нельзя от истории открещиваться", а 1000-летняя история славных побед -- уже типа и не наша. "Настоящая" история началась в 1922 году с образованием СССР.
    Идеология в угоду потенциальному оккупанту.

  5. Kernelbug  
    8/Кастрычнік/2014 у 13:45 4

    Litvin пісаў:

    Друкарня ня дзяржаўнае прадпрыемства

    Дзяржаўная. Унітарнае прадпрыемства, якое належыць дзяржаве. Дзяржмаёмасць.

  6. Герман Зверобой  
    9/Кастрычнік/2014 у 0:02 5

    rezoner пісаў:

    вернуться к тем границам, США отдать Английской короне и т.д.?

    Примус! Признание Америки! Примус! Пивная! Еще парочку! Москвошвея! Москвошвея..
    -----------------------------------
    Судя по этой железной "логике" ленинградского москаля, надо Австро-Венгерской короне отдать все Балканы, а Третьему Рейху - половину Европы.
    Да...ватный рашизм зашкаливает...это же надо быть таким идиотом, не знать законов неизбежного распада империй до больших, средних и малых держав по принципу: один народ - одно независимое государство.

  7. Герман Зверобой  
    9/Кастрычнік/2014 у 0:05 6

    rezoner пісаў:

    Избиение потомков агрессоров решит все проблемы?

    Ещё как поможет! В соседней Литве на площади в Вильнюсе в 1991 году ребёночков от русских ватников распинали на крестах католических костёлов, а их нерадивых родителей давили натовскими танками...

  8. Litvin  
    9/Кастрычнік/2014 у 8:51 7

    А як прозьвiшча гэтай неадукаванай фуфайкi, што працуе намесьнікам дырэктара друкарні?

  9. Скептик  
    9/Кастрычнік/2014 у 10:23 8

    @ Герман Зверобой:
    Уважаемый, у Вас вообще-то с головой всё в порядке?

  10. Зверобой  
    10/Кастрычнік/2014 у 12:16 9

    @ Скептик:
    Это эйфория - от радости. Наши в соседней Латвии высадились на моей первой малой Родине...(я уроженец Даугавпилса)...
    Любимый город может спасть спокойно!
    https://www.youtube.com/watch?v=4PN9LgzySHw
    В странах Балтии начато развертывание бронетанковых сил США. 05.10.2014

  11. cinic  
    10/Кастрычнік/2014 у 13:18 10

    Зверобой пісаў:

    В странах Балтии начато развертывание бронетанковых сил США

    Да не. У прибалтийских магазинах эта усё можна купить свабодна /па матириалам рашистской прессы/...

  12. Litvin  
    22/Кастрычнік/2014 у 9:53 11

    Дарэчы, а гэтая фуфайка неадукаваныя (якая займае пасаду намесьніка дырэктара друкарні) пісьмовы адказ дала? Трэба было б запатрабаваць. Афіцыйна. Цікава пачытаць, што б яно напісала б й як абгрунтавала сваё глупства. І дакумэнт, як бы ....

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: