ФК “Віцебск” у ¼ Кубка краіны згуляе з “Дынама” (Мінск)

Сёння адбылося лёсаванне чвэрцьфінальных паядынкаў розыгрышу Кубка Беларусі па футболе.

“Віцебск” на гэтай стадыі згуляе з мінскім “Дынама”. Нагадаем, што ў 1/8 віцябляне перамаглі наваполацкі “Нафтан”.

Як паведамляе асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола", матчы пройдуць у сакавіку 2015 года. Пераможца будзе вызначацца па выніках дзвюх сустрэч. Даты правядзення гульняў стануць вядомы пазней.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць