ФК “Віцебск” атрымаў вікторыю над “Зоркай-БДУ”

Хатняя перамога віцебскіх футбалістаў над “Зоркай-БДУ” (3:1) дазволіла нашай камандзе адарвацца ад “Смаргоні” на чатыры ачкі і больш-менш спакойна адчуваць сябе на трэцім месцы.

З усіх сваіх галявых момантаў “Віцебск” рэалізаваў толькі тры. Два з іх - у першым тайме. Брамніку гаспадароў Юрыю Васюціну ўсур’ёз прышлося ўключыцца ў гульню толькі на 77-й хвіліне. Праўда, ў той момант ён не выратаваў сваю каманду.

Уладзімір Острыкаў, трэнер ФК "Зорка-БГУ":

- Нам не хапала нашага галоўнага трэнера, ён праходзіць зараз навучанне ў Галандыі. Мы жадалі працягнуць сваю беспроігрышную серыю. Нам не хапіла вопыту, і мы здзейснілі ў першым тайме дзве памылкі ў абароне. І адгуляцца было вельмі складана. Па гульні лік заканамерны.

Сяргей Вехцеў, галоўны трэнер ФК "Віцебск":

- Задаволены вынікам. Мы сур’ёзна рыхтаваліся. Аналізавалі суперніка, ведаючы іх серыю. У мінулым туры ў нас адбылася асечка, і хацелася рэабілітавацца перад заўзятарамі. Мы ведалі, што “Зорка-БДУ” маладая, амбіцыйная, граматная. У ёй хлопцы, якія хочуць зарэкамендаваць сябе ў беларускім футболе. Не было ніякіх расслабленняў, настройвалі хлопцаў на цяжкі паядынак. Я задаволены сваімі падапечнымі, яны прыстасаваліся да умоў надвор'я, бо поле было ў падмёрзшым стане. Мы зрабілі яшчэ адзін маленькі крок. І рыхтуемся да наступнай гульні!


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць