ХК” Віцебск”- ХК ”Хімік-СКА”: 4:3

Віцебскія хакеісты працягваюць гонку за “Лідай”, якая знаходзіцца на восьмым радку турнірнай табліцы. І патрохі “Віцебск” скарачае адставанне.

"Мядзведзям” было няпроста ў хатнім супрацьстаянні з наваполацкімі "армейцамі". Але віцябляне здабылі тры ачкі.

Прыгоды ў “Віцебска” пачаліся ў другім перыядзе. Ведучы з лікам 2:0 пасля першай трэці, гаспадары дазволілі навапалачанам тройчы дабіцца поспеху. І “мядзведзі” апынуліся ў ролі даганяючай каманды. Трэнерскі штаб “Віцебска” двойчы ў гэтай 20-хвілінцы мяняў варатара.
Сышоўшы на перапынак (2:3), віцебскія хакеісты пакінулі самае цікавае для сваіх заўзятараў на заключны перыяд.

У яго сярэдзіне расійскі гулец Эдуард Агееў, які з самага пачатку знаходжання ў "Віцебску" спадабаўся нашым аматарам хакея, зраўнівае лік. А неўзабаве наш лепшы бамбардзір Мікіта Ядроец выводзіць “Віцебск” наперад.

Напрыканцы матча “Хіміку” выпаў добры шанец перавесці гульню ў овертайм. Галоўны суддзя пакінуў “Віцебск” у меншасці. Спачатку віцябляне абараняліся ўчатырох супраць шасці, а пасля заканчэння штрафнога часу - упяцёх супраць шасці. Націск быў вытраманы, і да восьмага месца засталося не так і шмат!

Меткі:

Чытайце яшчэ