У хатняй серыі ХК “Віцебск” набраў адно ачко

Віцебскія хакеісты правялі апошнюю хатнюю серыю трэцяга круга. У гасцях у віцяблян пабывалі каманды з Міншчыны - “Юнацтва” (Мінск) і маладзечанскае “Дынама”.

У абодвух гульнях “Віцебск” саступіў. Мінская каманда здабыла вікторыю 6:3. А вось “дынамаўцам” у паядынку з гаспадарамі лёгка не прышлося. Яны па ходу матча вялі 2:0 , але сваё лідарства ў асноўны час не ўтрымалі. За 30 секунд да заканчэння трэцяга перыяду “мядзведзі” ўсталявалі парытэт (2:2) і перавялі гульню ў овертайм, дзе і саступілі “Дынама”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць