У Віцебску пройдзе фестываль “Калядны драйв”

Штогадовы фэст “Калядны драйв” адбудзецца ў клубе “Чердачок” 27 снежня. Cёлета ў святочнай імпрэзе прымуць удзел мінскія фолк-каманды Re1ikt і Litvintroll, а таксама гурты Forodwaith і I Dance Alone з Віцебска.
У Віцебску пройдзе фестываль “Калядны драйв”

Арганізатары падрыхтавалі падарункі кожнаму, хто прыйдзе ў святочным строі з беларускім арнаментам. Таксама наведнікаў канцэрту чакаюць шматлікія конкурсы на прызы ад кампаніі “Будзьма Беларусамі!”, бясплатная кава, гарбата з салодкімі пачастункамі і шмат іншага.
“Калядны драйв” праходзіць на розных канцэртных пляцоўках Віцебска з 2009 года. За гэты час у фестывалі паўдзельнічалі шматлікія каманды, якія граюць панк, рок, хардкор і сярэднявечную музыку.

Арганізатары заклікаюць усіх прыйсці на канцэрт і адарвацца напоўніцу.

Re1ikt | I Dance Alone | Forodwaith | Litvintroll
Штогадовы фэст “Калядны драйв”!
27 снежня, 19:30, Бітлз-клуб “Чердачок”.
Адарвемся напоўніцу!
https://vk.com/kaliady_vtb

Квіткі: 110 000 р. - папярэдне
Касы на пл. Свабоды, пл. Перамогі (падземны пераход), касы КЗ “Віцебск” і ГЦК, тэатр Я. Коласа, усе салоны “Связной” і “Евросеть”!
На сайце kvitki.by.
ГЦ “Беларусь”, пав. 265 (“Шчаслівыя рэчы”),
ГЦ “Европа”, пав. 79 (маг. 28).
Усім, хто прыйдзе ў вышыванках і народных строях - падарункі ад арганізатараў!
Увага: кошт квіткоў будзе павышацца бліжэй да фэсту.
Інфа: (029) 8940517 (029) 712-1111.
Падзея праводзіцца ў межах ГКК “Будзьма Беларусамі!”

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ