Юбілей Віктара Дашкевіча адзначылі прэм’ерай “Дзікага палявання караля Стаха”

3 студзеня ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа адбыліся прэм’ера спектакля “Дзікае паляванне караля Стаха” і бенефіс вядучага майстра сцэны Віктара Дашкевіча.
Дубатоўк (Віктар Дашкевіч). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Зала не змяшчала жадаючых правесці калядны вечар, калі здаўна прынята было распавядаць застрашлівыя таямнічыя гісторыі, з героямі караткевічаўскай аповесці. Верагодна, праўда, што многія гледачы найперш імкнуліся пабачыць і павіншаваць Віктара Мікалаевіча Дашкевіча, выдатнага акцёра, рыцара беларушчыны, зорка якога доўгія дзесяцігоддзі спакойна ззяе на небасхіле культурнага жыцця Віцебшчыны.

Ігнась Берман-Гацэвіч (Цімур Жусупаў). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Андрэй Беларэцкі (Дзмітрый Каваленка). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Спектакль Юрыя Лізянгевіча падаецца хутчэй эксперыментальным, чым акадэмічным. Гранічна аскетычная сцэнаграфія Святланы Макаранка пакідае дваістае ўражанне. Можа, і на самой справе дыяменты караткевічаўскага слова не патрабуюць лішняй акрасы, але ж так хацелася, каб хоць пліты па-над пустой сцэнаю ператварыліся ў партрэты ці, найлепей, у люстэркі, каб замільгалі ў іх агеньчыкі свечак, прабег адбітак Малога Чалавека, праплыла Блакітная Жанчына, замітусіліся, памнажаючыся, цені Дзікага палявання… Але пліты так і засталіся вісець непатрэбна-нямымі.

Надзея Яноўская (Юлія Крашэўская). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Мабыць, згодна рэжысёрскай задумы, Андрэй Беларэцкі (акцёр Дзмітрый Каваленка) на сцэне амаль не дзівіцца, не баіцца, не перажывае першага кахання, не абураецца і не змагаецца — ён адчужана, нібы праз смугу праляцелых дзесяцігоддзяў, і педантычна, як уважлівы фалькларыст, згадвае падзеі сваёй маладосці.

Рыгор Дубатоўк (Віктар Дашкевіч) з Надзеяй Яноўскай (Юлія Крашэўская). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

З іх, паводле майго асабістага ўспрыняцця, самымі выразнымі выяўляюцца пераказаная Берманам легенда пра караля Стаха (найперш дзякуючы харэаграфічнай замалёўцы, пастаўленай Дзіянай Юрчанка) і смерць маладога падзвіжніка Свеціловіча, надзвычай пранікнёна ўвасобленага артыстам Уладзіславам Жураўлёвым. Кранаюць, асабліва ў першых сцэнах, Надзея Яноўская (актрыса Юлія Крашэўская), даведзеная сваім атачэннем да памежнага стану, і Кульша (актрыса Тамара Кабяк), якая гэтую мяжу ўжо пераступіла.

Рыгор Дубатоўк (Віктар Дашкевіч) мірыць Алеся Варону з Андрэем Беларэцкім (Дзмітрый Каваленка). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Калі ўявіць, што Беларэцкі проста згадвае знаёмства з даўно памерлай жонкаю, то не выглядае дзіўным і тое, што напрыканцы спектакля галоўныя героі застаюцца такімі ж далёкімі, як пры першым знаёмстве.

Надзея Яноўская (Юлія Крашэўская). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Дубатоўк у выкананні Віктара Мікалаевіча Дашкевіча ўражвае жыццялюбствам, моцай і энергіяй, уласцівай, хутчэй, чалавеку маладому. Так што таямніцу ўзросту юбіляра ягоны герой ахоўваў надзейна.

Танец Надзеі Яноўскай (Юлія Крашэўская) з Андрэем Беларэцкім (Дзмітрый Каваленка). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Бенефіс Віктара Мікалаевіча поўніўся дабразычлівай сямейнай атмасфераю. Нават пажаданні Наталлі Шыянок, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, вызначаліся амаль сяброўскай, чалавечай прыязнасцю.

Знаёмства Андрэя Свесцловіча (Уладзіслаў Жураўлёў) з Андрэем Беларэцкім (Дзмітрый Каваленка). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Віншаванні коласаўцаў пераліваліся мяккім, інтэлігентным гумарам, а таксама непадробнай сімпатыяй і павагай да калегі. Думаю, шмат хто з гледачоў парадаваўся за артыста, пабачыўшы побач з ім на сцэне самых блізкіх людзей — прыгожых ды разумных дачок Вікторыю і Ганну, а таксама ўнука Васіля. Для любага дзядулі Васіль спачатку сыграў ролю Дзядулі Мароза, а потым прачытаў выдатны верш Бродскага ў перакладзе на беларускую мову. І, вядома, увесь час, як і ў жыцці, каля Віктара Мікалаевіча была нязменная чароўная фея коласаўскага тэатра, Святлана Мікалаеўна Дашкевіч.

Андрэй Беларэцкі (Дзмітрый Каваленка) у гасцях у Дубатоўка. Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Не забыліся павіншаваць свайго першага дырэктара і калядоўшчыкі з Беларускага тэатра “Лялька”. Над юбілярам заззяла калядная зорка, і добрыя зычэнні пасыпаліся, як з торбы. З ініцыятывы “лялькаўцаў” сур’ёзная “акадэмічная” публіка нават спявала і танчыла, праўда, не падымаючыся з крэслаў.

Дубатоўк (Віктар Дашкевіч). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Здароўя Вам і доўгіх гадоў на сцэне, Віктар Мікалаевіч!

Пані Кульша і паляўнічы Рыгор. Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Андрэй Беларэцкі (Дзмітрый Каваленка) ля цела Андрэя Свесцловіча (Уладзіслаў Жураўлёў). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Рыгор Дубатоўк (Віктар Дашкевіч) з Андрэем Беларэцкім (Дзмітрый Каваленка). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Надзея Яноўская (Юлія Крашэўская) з Андрэем Беларэцкім (Дзмітрый Каваленка). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Смерць Дубатоўка (Віктар Дашкевіч). Прэм’ера спектакля “Дзікага палявання караля Стаха” ў пастаноўцы Юрыя Лізянгевіча ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Фота Сержука Серабро

Віктар Дашкевіч прымае віншаванні пасьля бенефісу. Фота Сержука Серабро

Віктар Дашкевіч прымае віншаванні ад гарадскіх уладаў пасьля бенефісу. Фота Сержука Серабро

Віктар Дашкевіч прымае віншаванні ад кіраўніцтва тэатра пасьля бенефісу. Фота Сержука Серабро

Віктар Дашкевіч з дочкамі Аняй і Вікай. Фота Сержука Серабро

Віктар Дашкевіч. Фота Сержука Серабро

Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць