“Вітэн” блізкі да выхаду ў фінал

Прайшлі першыя паўфінальныя матчы розыгрышу Кубка краіны па міні-футболе.
Віцебскі “Вітэн” за выхад у фінал змагаецца з “Лідсельмашам”. Першы спарынг паміж гэтымі клубамі завяршыўся на карысць віцяблян (3:2).

На выхад у фінал прэтэндуе і мінскі клуб “Сталіца”, які ўпэўнена абыграў “Ветразь” (Гомель) з лікам 6:0.

Фіналісты будуць вызначаны ў сераду, 14 студзеня, калі каманды правядуць паўторныя гульні.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць