ХК “Віцебск” атрымаў самую буйную перамогу ў сезоне

Віцебскія хакеісты працягваюць барацьбу за выхад у плэй-оф і ў новым годзе атрымалі першую перамогу.

На сваім ільду віцябляне расклалі на лапаткі “Магілёў”, абыграўшы яго 7:1. Гэта самая буйная вікторыя “мядзведзей” у гэтым сезоне.

Ад душы “Віцебск” прыклаўся ў кастрычніку мінулага года, закінуўшы “Лідзе” таксама сем шайб, але ў тым паядынку наша каманда прапусціла тры.

Меткі:

Чытайце яшчэ