“Вітэн” у фінале Кубка Беларусі

Адбыліся паўторныя паўфінальные матчы Кубка краіны па міні-футболе.

Віцебскі “Вітэн” другі раз узяў верх над “Лідсельмашам”. Другім фіналістам стала мінская каманда “Сталіца”, якая па суме двух паядынкаў перамагла гомельскі “Ветразь”.

“Сталіца” і “Вітэн” у фінале сустрэнуцца ў Гомелі 24 студзеня.

Адметна, што гэтыя клубы ў мінулым сезоне змагаліся за чэмпіёнскі тытул у фінальнай серыі плэй- оф. Тады “Вітэну” дасталіся сярэбраныя медалі.

Жадаем поспеху падапечным Юрыя Поклада ў рашаючым паядынку!


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць