Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску (фота + відэа)

17 студзеня ў Віцебску згулялі ў старажытную абрадаваю гульню “Жаніцьба Цярэшкі” —жартаўлівае вяселле, якое, згодна традыцыі, ладзіць моладзь, каб пары маглі лепш знаёміцца паміж сабой.
Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Аўтэнтычны абрад “Жаніцьба Цярэшкі” захаваўся ў Лепельскім раёне і ў 2009 годзе прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, таксама гэтая гульня прапанаваная ад нашай краіны да ўнясення ў спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

У Віцебску калядны абрад адраджаюць і папулярызуюць сябры аматарскага этнаграфічнага аб'яднанне “Поўнач” і ўдзельнікі гурта “Паўночная Сухадроўка”, якія ўжо пяты год праводзяць “Жаніцьбу Цярэшкі” ў “Залатым коле Віцебска “Дзвіна”.

Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Сёлета гульня праходзіла пад багаты музычны акампанемент: музыка з Лепеля Васіль Шкіндзер прывёз дуду і скрыпку, акрамя гэтага былі бубен, барабан, тамбурын і там-там.

Моладзь зноў жаніла Цярэшку ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Непасрэдны ўдзел у гульне прымалі каля паўтары дзясяткі пар, яшчэ прыкладна столькі ж людзей прыйшло паглядзець на цікавы абрад.

Меткі: , , ,

Падобнае

    5 каментарыяў

    1. Пробегая_мимо  
      19/студзень/2015 у 1:25

      В большинстве своём, подобные мероприятия нагоняли на меня тоску, а тут прям такой отжиг... Девочка с разными ленточками пандравилася, блондинка с кавалером, и пара, чарку пьюшчая и хлебом закусывающая.
      Понравились все фотографии, но последняя - вообще феерическая...

    2. cinic  
      19/студзень/2015 у 7:30 1

      @ Пробегая_мимо:
      Падтрымлiваю цалкам усё сказанае. Адно не зразумеу - чаму шкiндзер убраны пад швондзера ???

    3. Пётр Д.  
      19/студзень/2015 у 8:52 2

      @ cinic:
      Беларуская этнаграфія -- гэта не толькі 19 ст. Пасля другой сусветнай па вёсках і гарадах людзі часта насілі элементы вайсковай формы, бо іншага было не дастаць. Жанчыны ў першыя гады дык перашывалі гімнасцёркі, шынэлі і парткі на сваё ўбранне, пра гэта шмат сведчанняў. Не толькі строга паваеннага часу тычыцца нашэнне элементаў форму. Хто жыў на вёсцы ў 80-я, хіба не памятаеце як мясцовыя капалі бульбу ў якіх галіфэ, кірзе, гімнасцёрках. У 80-х -- капалі бульбу, а ў 60-х дык і на танцы хадзілі 🙂

    4. cinic  
      19/студзень/2015 у 9:06 3

      Згодны. Але вышыванка блiжэй да сэрца ...

    5. Сяржук Серабро  
      19/студзень/2015 у 11:49 4

      @ Пётр Д.:
      Глыбока. 8)

    Каментаваць