“Віцебск”- “Хімік-СКА”: рэванш не узяты

Пасля паўночнага дэрбі паміж “Віцебскам” і наваполацкім “ Хімікам-СКА”, якое адбылося ў сярэдзіне студзеня, галоўнаму трэнеру віцяблян давялося прасіць прабачэння ў заўзятараў за разгром з лікам 8:1.

Мінула практычна два тыдні, і гэтыя каманды сустрэліся зноў, на гэты раз у Віцебску. Мясцовыя аматары хакея чакалі рэваншу за паразу. Плюс да ўсяго гэтыя клубы вядуць барацьбу за сёмае месца ў турнірнай табліцы. На ільду павінна было быць спякотна.

Светлыя эмоцыі на віцебскіх трыбунах былі толькі на пачатку матча, калі “Віцебск” вёў 2:0. Не сказаць, што далей ў гульні “мядзведзей” было зусім усё кепска. Але армейцы перамаглі. Кропка ў паядынку была пастаўлена ў серыі пасляматчавых кідкоў (2:3).


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць