У Віцебску прэзентуюць конкурс “Памяць народа”

4 лютага ў Віцебску ў памяшканні Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага адбудзецца прэзентацыя конкурса “Памяць народа”.
У Віцебску прэзентуюць конкурс “Памяць народа”

Беларускі архіў вуснай гісторыі анансуе конкурс відэа-інтэрв’ю “Памяць народа”. Галоўная мэта конкурсу – зацікавіць маладых людзей лёсамі сваіх родных, сваякоў і знаёмых старэйшага пакалення.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна правесці размову з чалавекам сталага веку, запісаць яго ўспаміны на відэа. Самыя цікавыя з іх даслаць або перадаць арганізатарам конкурса. Незалежнае журы і галасаванне вызначаць трох пераможцаў. Падрабязныя ўмовы конкурса можна даведацца тут.

Прэзентацыі конкурса “Памяць Народа” пройдуць у Мінску і ўсіх абласных гарадах Беларусі. На сустрэчах можна будзе пазнаёміцца з досведам вусных гісторыкаў, пабачыць, наколькі цікавымі бываюць успаміны сведкаў часу, задаць пытанні.

Адрас бібліятэкі: вул. Фрунзэ, 30а. Пачатак а 18:30.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ