Ганна Шарэйка стала Чалавекам года Віцебска-2014

Па выніках галасавання, якое штогод праводзіць інтэрнэт-выданне “Народныя навіны Віцебска”, Чалавекам года Віцебска абраная арыштаваная сенатар .
Анна Шарейко, директор Витебской бройлерной фабрики, лишена сенаторской неприкосновенности, вынесено постановление о ее аресте. Фото sovrep.gov.by

Дырэктар ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка” і член Савета Рэспублікі Ганна Шарэйка ў чэрвені 2014 года была пазбаўленая сенатарскай недатыкальнасці і арыштаваная. Ёй высунутыя абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і карупцыі.

Ганна Шарэйка нарадзілася ў вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна, скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «ветэрынарны ўрач» і Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі па спецыяльнасці «навуковая заатэхнія». Мае ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. Працоўную дзейнасць пачала рабочай саўгаса «Слідчаны» у Чашніцкім раёне, а Віцебскую бройлерную птушкафабрыку тады 38-гадовая Шарэйка ўзначаліла ў 1998 годзе.

За Ганну Шарэйка свае галасы аддалі 466 чалавек, што складае 47% ад 990 прыняўшых удзел у галасаванні. Другое месца заняла намеснік генеральнага дырэктара па спецыяльных праектах Цэнтра культуры «Віцебск» Марына Раманоўская, за якую прагаласавалі 290 чалавек ці 29%.

Хто павінен стаць Чалавекам года Віцебска-2014?

  • Ганна Шарэйка (47%, Галасоў: 466)
  • Марына Раманоўская (29%, Галасоў: 290)
  • Сяргей Вехцеў (10%, Галасоў: 95)
  • Аркадзь Бароўскі (7%, Галасоў: 71)
  • Юлія Кузьменка (4%, Галасоў: 41)
  • Алена Агафонава (3%, Галасоў: 27)

Усяго галасоў: 990

Loading ... Loading ...

У папярэднія гады званнем “Чалавек года Віцебска” былі ўганараваныя першы біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін (2013), маці растралянага Любоў Кавалёва (2012), бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), “Міс інтэрнэт Віцебск” Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), “Міс Беларусь” Вольга Хіжынкова (2008 год).


Меткі: , ,

Падобнае

    9 каментарыяў

    1. vk.com Максим Маханов   Thumb up Thumb down +1
      9/люты/2015 у 20:12

      Как у неё сейчас дела?

    2. Жозефина   Thumb up Thumb down +1
      9/люты/2015 у 20:32 1

      Тоже очень интересно, как у нее дела, нигде ничего не пишут про нее...

    3. синус   Thumb up Thumb down -2
      9/люты/2015 у 20:47 2

      Да не укаждого котедж со стеклянной лестницей через озеро. Думаю пьет в сизо только куриный бульон.

    4. 2222   Thumb up Thumb down 0
      9/люты/2015 у 22:21 3

      А что у нас есть сенат и даже сенаторы?

    5. Сяржук Серабро   Thumb up Thumb down 0
      9/люты/2015 у 22:22 4

      2222 пісаў:

      А что у нас есть сенат и даже сенаторы?

      Дажэ прынц ёсць, а што?

    6. 2222   Thumb up Thumb down 0
      9/люты/2015 у 22:25 5

      Ну извиняйте.... Устал на работе... с первого раза не догнал...:smile:

    7. Алеша Пешков   Thumb up Thumb down 0
      9/люты/2015 у 22:38 6

      ну, просто красивая баба,
      Как ты её не верти.(Чайф)

    8. Вшывы Блох   Thumb up Thumb down +1
      9/люты/2015 у 23:30 7

      Типер пака нипозна нада ее на Чалавекагодавитипщыны выдвигать.
      :mrgreen:
      :mrgreen:
      :mrgreen:

    9. 124   Thumb up Thumb down 0
      10/люты/2015 у 9:04 8

      Очень жаль человека.
      Голосование пропустил, свой голос отдаю Анне Васильевне.
      Незнаю чем еще помочь.
      У меня вопрос "за что?" Анна Васильевна лишена свободы с августа месяца.
      "Кто это сделал?", я вопрос не задаю.....
      Хотелось напомнить, что еще 6 человек тоже под следствием и взяту под стражу, о их судьбе ни слуху,ни духу

    Каментаваць