ФК “Віцебск” пачне чэмпіянат гасцявымі матчамі

У Доме футбола адбылося лёсаванне чэмпіяната краіны па футболе ў вышэйшай лізе.
Нашы футбалісты пачнуць першынства гасцявымі гульнямі.

У першым туры, які запланаваны на 10-11 красавіка, яны паспаборнічаюць з мікашэвіцкім “Гранітам”. Праз тыдзень “Віцебск” наведае “Белшыну”.

І толькі ў трэцім туры віцябляне згуляюць дома: 25-26 красавіка (дакладная дата пакуль невядома) нас чакае паўночнае дэрбі - “Віцебск”-“Нафтан” .


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць