Сучасная беларуская літаратура на ўздыме. Не чулі? Абмяркуем разам

Сучасная беларуская літаратура мае ўсе прыкметы росквіту. Творы друкуюцца ва ўсіх жанрах: паэзія, проза, эсэістыка, прыгодніцкія раманы, літаратура для дзяцей і іншае. Творы намінуюцца на прэстыжныя еўрапейскія прэміі і атрымліваюць іх, трапляюць на прэстыжныя замежныя кніжныя форумы, перакладаюцца на іншыя мовы свету. А колькі ладзіцца прэзентацый, творчых сустрэч і аўтограф-сесій!..

Але хто пра гэта ведае? Чаму такія падзеі найчасцей застаюцца шырока вядомымі ў вузкіх колах літаратурнай інтэлігенцыі? Чаму мы, чытачы, не гатовыя масава набываць беларускую літаратуру? Праблема ў чытачы ці ў літаратуры?

Сучасная беларуская літаратура на ўздыме. Не чулі? Абмяркуем разам

Пытанні цікавыя і актуальныя. Паразважаць пра іх, а таксама разам знайсці выйсці з няёмкага культурнага становішча запрашае грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” на ток-шоў у Віцебску: “Сучасная беларуская літаратура на ўздыме. Не чулі?”

Прыходзьце 17 лютага ў Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя М. Горкага, каб паслухаць экспертаў і выказацца самім пра парадоксы сучаснага літаратурнага жыцця, у тым ліку і пра наступнае:

  • Якія самыя яскравыя падзеі ў літаратурным жыцці Віцебска... мы прапусцілі за апошняе дзесяцігоддзе?
  • Што ў нашых звычках, густах і ментальнасці ўплывае на нашу дасведчанасць і цікаўнасць да сучаснай беларускай літаратуры?
  • Што і як варта зрабіць, каб віцябляне былі самымі дасведчанымі і апантанымі аматарамі сучаснай беларускай літаратуры?

У дыскусіі возьмуць удзел:

  • Алесь Замкоўскі – загадчык літаратурна-мастацкай часткі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск);
  • Павел Касцюкевіч, беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы, першы лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.
  • Міраслаў Лазоўскі, памочнік дырэктара выдавецтва “Беларускі Кнігазбор”.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага: Віцебск, пр-т Фрунзэ, 30а. Пачатак у 18:30.
Уваход вольны! Даведкі: +37529-894-05-17.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

4 каментарыя

  1. Смолікаў  
    13/люты/2015 у 15:53

    супер! скажыце гэта Логвінаву!

  2. angela devis  
    14/люты/2015 у 1:02 1

    лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.
    Так Ежи или Гедройца? Толи поляк, толи эурей? Это ж важно... Что оно?

  3. Кастусь Смалоўскі  
    14/люты/2015 у 17:57 2

    А хто гэта? Аткуль яны? Не слыхаў, не чытаў, не чул... Шта за пісьменнік, выдавецтва, у тым ліку, адкуль гэты Замкоўскі?

  4. Hanna  
    16/люты/2015 у 1:08 3

    @ Кастусь Смалоўскі:

    спадар, Кастусь, прыходце і паглядзіце на таленавітых і натхнённых свай працай людзей.
    Тых, хто цікавіца сучасным і беларускім , ведаюць гэтых людзей!

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: