Павел Севярынец: вертыкаль беларускай развагі

У віцебскім “Еўрапейскім клубе” 21 лютага адбылася прэзентацыя кнігі палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”.
21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Павел Севярынец – адзін з сустаршыняў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, які быў прызнаны “вязнем сумлення” міжнароднай арганізацыяй “Amnesty International”, і з’яўляецца адным з найбольш яркіх і самабытных палітыкаў сучаснай Беларусі. Будучы правадніком маральных прыярытэтаў у палітыцы, заснаваных на хрысціянскай духоўнасці, ён разбівае ўстояныя і закасцянелыя ўяўленні аб тым, што палітычная дзейнасць заснавана абавязкова на хітрасці, разліку, а то і падмане.

21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Але ж Павел Севярынец не толькі палітык, ён яшчэ і вядомы пісьменнік, кнігі якога прысвечаны свайму роднаму краю, яго людзям, і напоўненыя аўтэнтычным пражываннем нацыянальнага лёсу і сапраўдным беларускім патрыятызмам. Таленавіты чалавек не можа быць злым, і нацыянальная кансерватыўна-хрысціянская пазіцыя Паўла Севярынца з’яўляецца сапраўды гуманістычнай і адпаведнай еўрапейскім каштоўнасцям, у чым можа пераканацца кожны, хто чытае яго кнігі ці артыкулы або знаёмы з ім асабіста.

21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Сваю размову з прысутнымі Павел Севярынец пачаў з рэпрэсіўных падзей, якія і падштурхнулі да напісання новай кнігі: “Гэтая кніга была напісаная за тыя тры гады, якія мне давялося адбываць за “Плошчу-2010”, я думаю, гэта ўсе ведаюць. Была акцыя пратэсту ў 2010 годзе, пасля якой шмат каму давялося праходзіць следства і адбываць пакаранне. Для мяне кніга пачалася менавіта ў зале суда за Плошчу, і было гэта дастаткова цікава.

21 лютага ў Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Фота Георгія Каржанеўскага

Я спачатку думаў, як паводзіць сябе на судзе, бо з аднаго боку суд, а з другога боку – суд няправедны. І ў рэшце рэшт вырашыў браць прыклад з нашага Госпада, Які таксама стаяў перад няправедным судом і маўчаў. Таму паказанні на следстве я не даваў, у судзе таксама, і за мяне сведчылі тыя, хто падтрымліваў.

Некалькі чалавек напісалі рэкамендацыі, вось адну з такіх рэкамендацый ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” суддзя зачытвае, і сэнс рэкамендацый такі: калі ласка, не саджайце Севярынца, ён харошы, у мінулы раз, калі сядзеў за палітыку ў Малым Сітне, ён напісаў кнігу “Лісты з лесу”. А яе “Наша ніва” прызнала лепшай кнігай 2007 года. У гэты момант я бачу, што пракурор такі падымаецца з за стала, з шырачэзнай галівудскай усмешкай, я мала бачыў, каб беларускія пракуроры ўсміхаліся, а каб так усміхаліся, не бачыў не разу ў жыцці… Пракурор аж нахіліўся, каб падзяліцца з усімі такой дасціпнай рэплікай і сказаць штосьці такое ўдалае, але ж устрымаўся, сеў на месца. Але ў мяне сэрца ёкнула, і я зразумеў, што ён хацеў сказаць: “Сядзеў Севярынец, напісаў кніжку, пасядзіць – напіша яшчэ…” Так яно і сталася, я так і зразумеў, што пісаць кнігу давядзецца”.

Павел Севярынец не аднойчы прыводзіў прыклады, як потым “Гасподзь ладзіў усё па-свойму”, і ў турме, а таксама на “хіміі”, ён адчуваў кіраванне над сабой Божай волі. У выніку атрымалася кніга “Беларуская глыбіня”, якая стала новым этапам у асэнсаванні аўтарам актуальных шляхоў нацыянальнага лёсу: “У гэтай кнізе я стараўся зазірнуць у Беларусь глыбей. Мне здаецца, шта гэта адна з асноўных рысаў беларускага менталітэту: беларусы – людзі глыбокія. Гэта расіяне шырокія… Украінцы шырокія душы таксама: салідарнасць, Майдан, казацтва… Палякі не вузкія душы… А вось беларусы – глыбокія.

Мы часта думаем, што гэта такое пракляцце: “наша хата з краю”, не можам мы нармальна паразумецца, талакой папрацаваць. Вось даў Гасподзь такі характар. Але ж я думаю, што гэта дабраславенне Гасподне, нічога выпадкова не робіцца. Бо людзей, глыбейшых, чым беларусы, сярод бліжэйшых суседзяў, мне сустракаць проста не даводзілася.

Трэба паглядзець, колькі геніяў з беларускай зямлі не проста паходзяць, але ж аддалі сябе іншым народам. Хто заснаваў польскую літаратуру? Палова – беларусы. Расійская музыка: Глінка, Стравінскі, Барадзін, Шастаковіч з паходжання беларусы. Калі браць першадрукароў Бібліі, для ўсяго рэгіёну друкавалі яе беларусы. Святыя ўсіх канфесій – рэдкая краіна ў Еўропе мае святых усіх канфесій. А Беларусь – мае. Шаснаццаць Нобелеўскіх лаўрэатаў па паходжанню з Беларусі. Такая канцэнтрацыя геніяў хіба яшчэ ў Ізраілю і некалькіх штатах ЗША назіраецца. У Беларусі людзі, безумоўна, адчуваюць і глыбіню, і вышыню, я думаю, што гэта наша дабраславенне і ёсць. Беларус – гэта не толькі “мая хата з краю”, ён глыбока пагружаецца ў сваю справу, глыбока пагружаецца ў адчуванне таго, што трэба зрабіць”.

Аўтар звярнуў увагу на выражэнне сэнсу у самім афармленні кнігі. Мы бачым калодзеж, але зазірнуўшы гранічна ў яго глыбіню, там распасціраюцца вершаліны дрэў і неба. Такім чынам, перад намі ўзнікае адзінства вышыні і глыбіні ў іх першапачатковым, духоўным сэнсе.

Вывад Паўла Севярынца датычыўся асноватворнага духоўнага вектару беларусаў: “Таму, мне здаецца, беларусам трэба некалькі перавесці мысленне, развагі з гарызантальнай плоскасці, на колькі мы “шырока” можам выступіць, у вертыкальную: глыбіня і вышыня. Калі кожны беларус на сваім месцы зробіць тое, на што ён здольны, краіна ў нас будзе абсалютна іншая”.

Нельга не пагадзіцца з мудрасцю заўваг адносна глыбіні беларускага менталітэту. Калі параўнаць тыпы духоўнасці ў нашых бліжэйшых суседзяў, мы ўбачым, што шырата расійскага духу абавязкова ўключае цывілізацыйны, а то і наўпрост імперскі кампанент, які з’яўляецца для суседзяў залішне дакучлівым, а то і проста варожым. Украінская духоўнасць мае пэўны магічны характар, улічваючы да таго ж практыцызм нацыянальнага менталітэту і прыродны артыстызм украінцаў. Беларусы з’яўляюцца прыроджанымі містыкамі, а містыцызм як раз адрозніваецца найбольшай паглыбленасцю ў пытанні сэнсу існавання і прычынных сувязяў ўнутры быцця.

Пасля выступу Паўла Севярынца яму быў зададзены шэраг пытанняў, як адносна кнігі, так і актуальнага стану спраў у палітыцы, культуры, рэлігіі. Варта адзначыць высокі ўзровень пастаўленых пытанняў і адказаў, а таксама агульную зацікаўленую і сканцэнтраваную атмасферу на сустрэчы. Усё атрымалася ў адпаведнасці з ідэяй новай кнігі: беларусам сапраўды ўласціва глыбокае асэнсаванне прычыннага шэрагу сучасных з’яў, а таксама тых падзей, якія сталі ўжо гісторыяй. Са свайго боку мы задалі палітыку адно з пытанняў, звязаных з успрыманнем хрысціянства ў Беларусі і адрозненні яго ад імперскай рыторыкі шматлікіх кіруючых прадстаўнікоў рускага праваслаўя.

Сумленнае хрысціянства

– Як Вы ацэньваеце пазіцыю вышэйшых колаў праваслаўнай царквы ў Расіі, дзе ёсць і падтрымка Крамля, і падтрымка імперскасці, і карупцыйныя скандалы… Гэта вельмі вялікая праблема.

— Мне, як праваслаўнаму, вельмі часта бывае сорамна за тое, што гавораць іерархі царквы. Але я нагадваю вам, што мы верым не ў мітрапаліта Паўла, мы верым не ў патрыярха Кірыла, мы верым ў Іісуса Хрыста, нашага Госпада, укрыжаванага і адданага смерці якраз іерархамі тагачаснай царквы. Гэта факт, які ўсім адкрыты ў Евангеллі. Не рымляне забілі яго, не няверуючыя, не язычнікі, а менавіта іерархі царквы аддалі Іісуса Хрыста на смерць. Таму іх адказнасць ва ўсе часы велізарная, вось гэтая спакуса, якая стаіць перад імі, агромністая.

Але я веру ў тое, што напісана ў Бібліі, а там напісана: “Я збудую царкву маю, і брамы пекла не адолеюць яе” (Мф. 16: 18). Нават калі галава адваліцца, умоўна кажучы, калі іерархі, адзін, другі ці нават цэлая група здрадзіць, усё роўна брамы пекла царкву не адолеюць. Царква выстаіць, сапраўднае беларускае праваслаўе: не версія, што мы “малодшыя браты”, не нецярпімая да каталікоў і пратэстантаў, але сапраўдная беларуская царква, адкрытае, жывое, талерантнае, глыбокае праваслаўе. Яно будзе ў Беларусі той верай, якую мы і называем праваслаўем.

Палітычны тролінг

Мы не можам не вылучыць асобнае пытанне, якое тычыцца “палітычнага тролінга” Паўла Севярынца. Палітычныя апаненты не аднойчы выказвалі застарэлыя абвінавачванні яго ў удзеле ў развале БНФ. Павел Севярынец на гэта адказаў дакладна:

— Адносна адзінага Беларускага Народнага Фронту і яго развалу… У 1999 годзе, калі адбываўся з’езд 31 ліпеня – 1 жніўня, мне тады быў 21 год, але я з сённяшняй 38-гадовай пазіцыі гляджу і бачу, што тады ў “Маладога фронту”, па крайняй меры ў тых, хто быў каля нас, пазіцыя была, ну хіба што не адзіная, хто працаваў на захаванне. Калі вы памятаеце, тады была частка за Зянона Пазняка, была частка супраць яго, і быў “Малады фронт”, які стараўся заняць пазіцыю “пасярод”, як сённяшняя Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, каб прывесці ўсіх да адзінства.

Мне самому даводзілася сустракаць на перапынку Юрася Адамавіча Беленькага і Вінцука Рыгоравіча Вячорку, лавіць іх проста з бутэрбродамі, калі яны перакусвалі, усаджваць, і гаварыць аб тым, што давайце, сябры, захаваем Беларускі Народны Фронт ад расколу і развалу. Але сітуацыя была такая, што з боку тых, хто быў супраць Зянона Пазняка, была праведзеная пэўная праца: “Мы без Зянона справімся, выбіраем новага старшыню”. З боку каманды Зянона, на жаль, была такая сітуацыя: “Выкінем смуцьянаў, якія муцяць ваду, ачысцім Фронт і ідзем далей”. Кожная каманда спадзявалася, што за імі будзе большасць. І калі ў вырашальным галасаванні за Пазняка як старшыню, прагаласавала 156 “за”, і “супраць” яго таксама 156 чалавек, такое, разумееце, пісьменніку, нават, не прыдумаеш. Гэта яскравае сведчанне, што тупік проста…

Я галасаваў за Зянона, прычым двойчы, першы раз на гэтым з’ездзе, а пасля на другім, які праводзілі ўжо Баршчэўскі і Вячорка. Я лічыў і лічу да гэтага часу, што Зянон Пазняк – гэта самая вялікая постаць беларускай гісторыі ў ХХ стагоддзі, нават вышэй за Янку Купалу, таму што ён вярнуў незалежнасць Беларусі. Але з іншага боку я не прымаў і не прымаю такой пастаноўкі пытання, каб выкідваць людзей, якія і гонар і славу Беларускага Народнага Фронту складаюць.

Раскол пачаўся тады, калі прапанавалі сойм Беларускага Народнага Фронту без вось гэтых вядомых людзей. І мы “Маладым фронтам” галасавалі за тое, каб спачатку абіралі не старшыню, які пасля будзе “падчышчаць” непажаданых, а спачатку выбіралі сойм. Вось гэты момант быў для мяне прынцыповы… Таму я за адзінства і прыхільнік гэтага адзінства нават за кошт пэўных саступак заўжды.

Неабходнасць служэння

Сярод шматлікіх пытанняў, зададзеных Паўлу Севярынцу, было пытанне пра тое, кім ён лічыць сябе больш: палітыкам ці пісьменнікам, і ці не думае ён заняцца пісьменніцтвам у першую чаргу…

— Я сам сябе лічу больш пісьменнікам, чым палітыкам. Палітыка – гэта не маё, тут павінен быць пэўны склад характару. Гэта таксама служэнне людзям, але ж служэнне, якое мае на мэце нейкі улік, пралік розных пазіцый, розных зацікаўленняў, рацыянальнае вылічванне кампрамісу, які задавальняе большасць.

Шчыра кажучы, мне гэта не блізка, з матэматыкай я так асоба не сябраваў у школе, хаця і меў “пяцёрку”, бо быў выдатнікам. Але не ляжала душа… Бліжэй мне, канешне, пісьменніцтва, і любы зручны час займаюся ім, а палітыка – гэта ўжо неабходнасць. Гэта проста адказ на пытанне: “Хто, калі не я?” Калі я хачу, каб мае дзеці ў гэтай краіне вучыліся па-беларуску, каб яны былі вольныя, каб іх сапраўды ніхто не ганіў, што яны любяць сваю Радзіму ці сваіх бацькоў, то я павінен займацца тым, каб змяніць гэтае становішча.


Меткі: , , ,

Падобнае

    19 каментарыяў

    1. Иван  
      22/люты/2015 у 22:32

      Интересно, сколько ходок у этого "писателя"? Он спецом садится в тюрьму, чтобы написать новую книгу? Пашу пора "короновать"! А может уже! Какой-то зек приехал в Витебск, а тут такая статья!

    2. cinic  
      22/люты/2015 у 23:08 1

      Иван пісаў:

      Интересно, сколько ходок у этого “писателя”?

      Вечно вы поручик Ржевский всё опошлите...

    3. Yozef  
      23/люты/2015 у 8:33 2

      хорошие фотки.
      примерно так себе и представлял борцов с режимом.
      стало кристально ясно, что будущее не будет связано с их деятельностью.

    4. kaco  
      23/люты/2015 у 9:03 3

      "...Таленавіты чалавек не можа быць злым..." Няўжо? І прыкладаў няма? Хлусіць аўтар.....

    5. Сеня  
      23/люты/2015 у 10:15 4

      Книги это хорошо. Это полезно.
      Только хотелось бы уточнить что в вашем понмании христианская духовность?

      Когда толпа обосранцев бегает и клеит по городу наклейки это духовность? Когда пьяненький Сергей Коваленко ползет домой это духовность?
      Когда Борис Х. бьет продавщиц Весты это духовность?

      И обратная сторона

      Когда пьяное мурло отпихивает кондукторов это духовность? Когда тетки в возрасте дерутся в 5 элементе за телевизор это духовность?

      Видимо на судьбе Беларуси написано что бы тюремщик боролся с тюремщиками.

    6. ГУРУ  
      23/люты/2015 у 10:29 5

      А усы то сбрил!!!!! Читает ННВ и слышит "народ" (троллей)))))))

    7. cinic  
      23/люты/2015 у 10:31 6

      Ну что вы так слабенько прошлись ,Сеня, по самым низам ??? Берите выше - там "духовностью " просто смердит. Перечислить или сами знаете ???

    8. Сеня  
      23/люты/2015 у 12:09 7

      - У нас бананы не растут! - Да я
      в курсе родной.

      Так поведайте о сЦиник тогда в чем выражается та самая духовность. Христианская. А не какая нибудь там муслимская.
      И факты, факты.

      А то получается что Христианская духовность это как Православный атеизм. Вроде кто-то ляпнул, а хде эта - никто не знает.

    9. serz  
      23/люты/2015 у 12:12 8

      @ Yozef:
      :-D:-D
      гы-гы-гы!
      Нарэшце хуткасаспелы каментатар Yozef стаў празарліўцам-фізіагнамістам. Навошта чытаць змест рэпартажу, навошта, чытаць кнігі Севярынца - галоўнае гучна " пукнуць" і гісторыя пачне развівацца ў адпаведнасьці з ягоным прадказаньнем. Ганарыся - твой " бздык" быў пачуты, і пасаромленыя барацьбіты з рэжымам скарыўшыся лёсу сышлі ў нябыт.
      У нас на вёсцы людзей, у якіх увесь іхні розум змяшчаецца на канцы языка, так і называюць "бздыкамі". Ну, што ты зробіш - " на чужы раток...", так што, пукайце-пукайце ў вас добра атрымоўваецца, ні на што іншае вы не здатныя

    10. izuit  
      23/люты/2015 у 12:17 9

      Каментатар писал:
      хорошие фотки.
      примерно так себе и представлял борцов с режимом.
      стало кристально ясно, что будущее не будет связано с их деятельностью.

      Это точно. Вы связываете своё будущее с лживыми, вороватыми и циничными в галстуках, склонными к садомазахизму. Но, к счастью, оно не связано и с деятельностью нынешних. Кстати, многие из нынешних имеют уголовное прошлое по экономическим статьям. Им это не мешает. И Вам похоже. Такой расклад много кого устраивает.

    11. serz  
      23/люты/2015 у 12:49 10

      @ Иван:
      Існуе пэўная гістарычная заканамернасьць: як толькі на палітычнай ці там якой сацыяльнай сцэне з'яўляецца неардынарны па-сапраўднаму шчыры і тым больш чалавек-вернік, адразу з усіх дзірак пачынаюць брахаць разнастайныя дробныя кундалі. Адны брэшуць па загадзе зьверху, другія " по веленію сердца", трэція па намаўленьні д'ябла, да іх далучаюцца размаітыя цынікі, скептыкі, песімісты і карціны Босха становяцца недастаткова рэалістычнымі - жыцьцё бярэ верх. Але, хто прыгадае гэтых зьнявераных, прасякнутых злосьцю брахуноў, а Севярынца не забудуць ні тыя, хто брахаў, ні наступныя пакаленьні беларусаў, якія абыдуцца без без'языкіх і безаблічных, а без Севярынца карціна сучаснай і будучай Беларусі будзе няпоўнай. Дарэчы Хрыстос таксама быў "зэкам", ды і не толькі Хрыстос. Я разумею: не брахаць вы не можаце, але навошта сатрасаць паветра ўпустую? Гэткім чынам вы выдаеце сябе з усёй сваёй бруднай трыбухой. Заўважце ніводнай станоўчай рэакцыі - гэта ўжо дыягназ для гэтых гаваркіх асобаў. Але ж хвароба ніколі не стаіць на месце, калі яна не вылечваецца, здароўе яшчэ больш пагаршаецца. Беражыце сябе.

    12. Игорь  
      23/люты/2015 у 13:34 11

      ГУРУ пісаў:

      А усы то сбрил!!!!! Читает ННВ и слышит “народ” (троллей)))))))

      Если уже тролли прицепились к усам Паши, представляю сколько б визга устроили идеолухи и прочие борцуны, увидев мой, сломанный горе-хирургом нос)))) вот уже было б пищи для обсуждения про внешности "борцов с режимом" )))))))

      Про 4-х месячную задержку зарплат на Витебском КИМе тролли-борцуны не напишут))) начальство не велит)))) про что писать остаётся? про усы да "ходки" - самые острые проблемы современной Беларуси

    13. Цой  
      23/люты/2015 у 13:49 12

      Ну што тут казаць, тролі яны на то й тролі кабы троліць... Ну ды хай ім...
      А Павал малайца... Пазітыўны, шчыры чалавек з глыбокімі думкамі, талентам пісьменніка і хрысьціянскімі каштоўнасьцямі ў сэрдцы... А яшчэ, ён любіць Беларусь... Насамрэч любіць... Гэтая любоў і ў ягонай новай кнізе навідавоку...

    14. Pcholkin  
      23/люты/2015 у 16:29 13

      Сеня пісаў:

      Когда толпа обосранцев
      Когда пьяненький Сергей Коваленко
      Когда пьяное мурло
      Когда тетки

      Даражэнькi, а чего так мелкова то - тетки, пьяное мурло...?! Убедительнее бы было прямо с первого лица государства, с."иконы", так сказать, начать. "Постеснялись"? Зря. Беспроигрышный вариант бездуховности, скажу я вам. .
      Как один из примеров - вопрос вам, в форме совсем простенькой (во всяком случае для высоко духовного человека, которым, как я понимаю, вы себя позиционируете) задачки.
      Дано:
      1) Лукашенко А.Г. ,
      Николай - сын А.Г.
      Галина Родионовна Лукашенко - законная жена А.Г. , но не мама Николая.
      Ирина Абельская - мама Николая, но не жена А.Г.

      2) Выборка из наград А,Г,:
      Орден святого равноапостольного великого князя Владимира I степени
      Орден преподобного Сергия Радонежского I степени
      Орден святого благоверного великого князя Димитрия Донского I степени (РПЦ)
      Орден Святого Кирилла Туровского (Белорусская Православная Церковь РПЦ)
      Орден Креста Преподобной Евфросинии Полоцкой (Белорусская Православная Церковь РПЦ, награждён «за большой вклад в духовное возрождение народа»)
      Святого Саввы I степени (Сербская православная церковь)
      Цепь ордена Рыцарей Гроба Господня (Иерусалимская Православная Церковь)

      3) Заповедь 7-я - Не прелюбодействуй!

      Вопрос: как с "христианской духовностью" у А.Г. ?
      ---------------------------------------------------------
      *Ответы "из народа" - "Ему можно" " Но он же его не бросил!" "Какое твое дело!"- не принимаются.

    15. Pcholkin  
      23/люты/2015 у 16:58 14

      Сеня пісаў:

      Когда Борис Х. бьет продавщиц Весты это духовность?

      Заповедь 9-я - «Не произноси ложного свидетельства на ближнего твоего»
      ------------------------------------------
      Вот сказанул, так сказанул, "высокодуховный"!
      Ханоныч избил "продавщицу" Весты! На кого рассчитываете, даражэнькi? На идиотов? На тех, кто не знает, кто такой Хамайда? Сколько ему лет - знаете? Какой у него рост? Габариты заведующей ( а не "продавщицы"), которая швыряла его не хитрые пожитки, знаете? "Избить" Ханонович может только фразами, самые "жестокие" из которых - "Как вам не стыдно!" и "Позвольте вам не позволить!"
      Вообщем, я вам так скажу, прежде рассуждать о духовности в т.ч. и о христианской - пообщайтесь с этим человеком, которого так, "не в строчку", обкакать решели. Я думаю он простит.

    16. Pcholkin  
      23/люты/2015 у 17:02 15

      ГУРУ пісаў:

      А усы то сбрил!!!!!

      А, действительно, Сеня, зачем усы сбрил...?

    17. Pcholkin  
      23/люты/2015 у 17:20 16

      Одно не пойму - какие "фотки" тут все упоминают...?!

    18. Сеня  
      24/люты/2015 у 16:20 17

      Даражэнькi Пшолкин.
      Вы аки мой начальник.
      Все восприняли близко до сердца.
      ХаМоновича нельзя не уважать.
      Про то "избиение" я все знаю.
      Кто там кого убивал
      и раскидывал лавочки по Ленина.

      Вычленяйте нотки сарказма. Получится прекрасная песня.

    19. German Zveroboy  
      24/люты/2015 у 21:40 18

      @ Yozef:
      Юзик, эффективность "борцов с режимом" от внешности не зависит. Кто словом бъёт, а кто и ещё чем нибудь..
      Во, простой рыбак, с "хорошей фоткой" навешал твоим москалям лучше всех в мире.Вот бы каждый белорус и украинец к этому стремился - так сейчас бы не было никаких проблем. Слава героям!
      Симо Хяюхя (фин. Simo Häyhä; 17 декабря 1905 — 1 апреля 2002, Хамина) — финский снайпер. Один из самых результативных снайперов в мировой истории. По различным данным, он застрелил от 542[1] до 742 красноармейцев в ходе Советско-финской войны 1939—1940.

    Каментаваць