Грамадзянская ініцыятыва “Хайсы”: ахвяры сталінізму на Віцебшчыне павінны быць ушанаваныя

Новая грамадзянская ініцыятыва з’явілася ў Віцебску 18 сакавіка. Яна мае назву “Хайсы”, так, як і населены пункт, каля якога былі знойдзены ямы з чалавечымі парэшткамі.Вероятно пулевое отверстие в черепе, обнаруженном на предполагаемом месте массовых расстрелов под Витебском. Фото Сергея Серебро

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Ян Дзяржаўцаў, дзякуючы якому шырокай грамадскасці стала вядома страшная таямніца лесу недалёка ад Дрыколля і Хайсоў, расказаў пра тое, як былі знойдзены брацкія магілі, і які лёс напаткаў іх далей.

Пайшлі па грыбы, а знайшлі…

Упершыню пра ямы з чалавечымі косткамі Яну распавёў жыхар Лужасна Іван Кудзінаў 8 год таму. Мясцовы жыхар натрапіў на іх, збіраючы з братам грыбы. Паглядзець жа самому на могільнік актывісту КХП-БНФ удалося толькі ў 2014 годзе. Івана Кудзінава застаць жывым ужо не выпала, але ягоны брат таксама добра памятаў гэтае месца.

Сергей Кудинов на предполагаемом месте массовых расстрелов под Витебском. Фото Сергея Серебро

— За гэты час з’явілася і іншая інфармацыя аб сталінскіх злачынствах на Беларусі: была прэзентаваная кніга Зянона Пазняка пра Курапаты, а на сайце Радыё “Свабода” з’явілася “Картатэка Сталіна” Сяргея Дубаўца, — расказаў Ян Дзяржаўцаў. — Я вырашыў падлічыць, колькі людзей было рэпрэсавана, напрыклад, з майго роднага Лёзненскага раёна. Налічыў 1240 чалавек. Як вядома, многія загінулі у Віцебскай турме. Але ж куды зручней было расстрэльваць не ў сутарэннях, адкуль трэба было б вывозіць целы, а рабіць гэта дзесьці у прыгарадным лесе. Таму я амаль упэўнены, што у віцебскіх лясах знайшлі супакой менавіта ахвяры рэпрэсій.

Чые ж магілы пад Віцебскам?

Апытаныя мясцовыя жыхары таксама сцвярджаюць: пахаванні з’явіліся яшчэ да вайны. Кажуць, адзін селянін нават паказваў месцы расстрэлу немцам. Але самым кампетэнтным магло б быць меркаванне спецыялістаў-экспертаў. Выказваць якое яны, на жаль, не спяшаюцца.

Рассказывает Валентина Шагеева. Фото Сергея Серебро

— Мы напісалі заявы у абласны УУС, следчы камітэт, пракуратуру, — расказаў Ян Дзяржаўцаў. — Усе гэтыя заявы патрапілі ў Віцебскі раённы следчы камітэт. На наступны дзень да ям прыехалі спецыялісты камітэту, узялі некалькі чарапоў і костак на экспертызу і завезлі ў Віцебск.

Праз месяц эксперты далі адказ: высветліць колькі часу прайшло з моманту забойства немагчыма. Можа, на гэтае пытанне адкажуць сталічныя спецыялісты, якім былі перададзены косткі і чарапы? Цяпер мы чакае вынікаў адтуль.

Апошні раз мы цікавіліся лёсам чалавечых рэшткаў недзе з месяц таму. Зоя Высокіх – следчая, якая вядзе нашу справу — сказала, што экспертыза можа доўжыцца і год. А калі мы прасілі, каб нам паведамілі аб яе выніках, то атрымалі адмову: маўляў, мы не з’яўляемся заяўнікамі. Тады на адрас абласнога следчага камітэту мы накіравалі зварот грамадзян з аналагічнай просьбай. Адказу чакаем каля месяца. Пасля плануем падаваць заяву ў суд. Так нам параіў адвакат.

Самым дзіўным для ініцыятараў экспертызы, па іх словах, стала тое, што да гэтага часу у Беларусi не гатовы адкрыта гаварыць пра злачынствы НКУС. Аказваецца, кіраўніку аднаго з пашуковых атрадаў было вядома пра гэтыя пахаванні каля 20 год таму, але яму параілі маўчаць... А браты Кудзінавы, знайшоўшы страшныя ямы, у 80-я гады заяўлялі аб гэтым і ўчастковаму, і ў сельсавет, і лужаснянскаму святару. Ніякіх мер тады ніхто не прыняў.

Пахаваць па-хрысціянску

Не чакаючы вынікаў экспертызы, ініцыятыўная група пачала збор подпісаў пад зваротам ў сельскі савет. Ад мясцовых уладаў чакаюць дазволу і дапамогі ў пахаванні расстраляных. Дапамога найперш тычыцца кантактаў з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі: неабходны дазвол на прарэджванне лесу каля месца пахавання, для упарадкавання дарогі да брацкай магілы і г.д.

Под Витебском обнаружено вероятное место массовых расстрелов жертв сталинских репрессий. Фото Сергея Серебро

Многае з таго, што было магчыма, актывісты зрабілі яшчэ ў час першай паездкі ў Хайсы, у лістападзе 2014. Тады ля брацкіх магіл былі усталяваныя тры крыжы, якія асвяціў уніяцкі святар айцец Зміцер.

У бліжэйшыя месяцы запланавана добраўпарадкаванне, а таксама складанне падрабязнай карты праезду да месца гібелі людзей, — зусім хутка гэтую карту можна будзе знайсці у інтэрнеце.

Сергей Коваленко и ян Державцев прикручивают информационную табличку к кресту на предполагаемом месте массовых расстрелов под Витебском. Фото Сергея Серебро

Нягледзячы на тое, што назва грамадскай ініцыятывы ўказвае на канкрэтны населены пункт, яна будзе тычыцца ушанавання памяці ахвяр сталінізму усёй Віцебская вобласці. У планах актывістаў таксама зварот да ўлад з прапановай паставіць у Віцебску помнік грамадзянам, рэпрэсіраваным пад час сталінскага тэрору.

— Там ляжаць людзі! Мы вырашылі, што так усё пакідаць нельга. Абавязкова трэба упарадкаваць гэта месца, годна пахаваць парэшткі і стварыць мемарыял,— упэўнены Ян Дзяржаўцаў.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ