Паўторны чвэрцьфінальны матч Кубка краіны “Віцебск” – Дынама” (Мінск) пакажуць па ТБ

Тэлеканал “Беларусь-5” у суботу, 4 красавіка, у прамым эфіры пакажа паўторны чвэрцьфінальны матч Кубка краіны паміж “Віцебскам” і Дынама” (Мінск). Пачатак трансляцыі - у 12.55.

Дырэктар ФК “Віцебск” Мікалай Вайцюхоўскі распавёў афіцыйнаму сайту клуба, што прыкладаюцца ўсе намаганні, каб падрыхтаваць стадыён і поле да матча:

- Магчыма, нашай камандзе і больш звыкла поле са штучным пакрыццём. Аднак, не трэба забываць, што акрамя інтарэсаў каманды мы павінны ўлічваць і меркаванне горада ў асобе заўзятараў. Пасля выйгранага першага матчу многія захочуць прыйсці на гульню, падтрымаць каманду, але ўмяшчальнасць трыбун на поле са штучным пакрыццём складае ўсяго 500 чалавек. Мы не можам пакінуць нашых заўзятараў без гэтага матчу, таму Віцебскі ЦСК прыкладае ўсе намаганні, каб падрыхтаваць стадыён і натуральнае поле. Аднак, улічваючы наш паўночны клімат, мы рыхтуемся і да рэзервовага варыянту - у выпадку сюрпрызаў ад прыроды прымем мінскае "Дынама" на полі са штучным пакрыццём ФК "Віцебск".


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць