Мікалай Плавінскі прэзентаваў у Віцебску кнігу пра скарбы і курганы

Вядомы беларускі гісторык і археолаг Мікалай Плавінскі прэзентаваў у Віцебску сваю кнігу нарысаў “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Віцебская прэзентацыя была прэм’ернай у Беларусі.
Мікалай Плавінскі прэзентаваў у Віцебску кнігу пра скарбы і курганы. Фота Зміцера Мірціча

На сустрэчы з чытачамі, якая прайшла 29 сакавіка на віцебскай Арт-базе, аўтар казаў пра нялёгкую працу археолагаў, пра чорных капальнікаў ды эратычныя графіці нашых продкаў. Не абышоў увагай і помнік Аляксандру Неўскаму…

Цікавыя археалагічныя факты ў папулярнай форме

Кніга “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” выйшла ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” накладам 4 тыс. асобнікаў і складаецца з 10 нарысаў. Большасць з іх публікавалася раней ў выданні “Літаратура і мастацтва”.

Тыя, хто паспеў пагартаць ці набыць кніжку, адзначаюць яе густоўнае аздабленне і якасную паліграфію. Выданне з’явіцца ў кнігарнях ужо ў красавіку. Кошт (на прэзентацыі) – 70 тыс. рублёў.

“Навошта гэта ўсё рабілася? Звычайна кнігі па археалогіі, якія выдаюцца тут і дзе заўгодна, – гэта дастаткова спецыяльная і даволі нудная літаратура. А тут была мэта данесці найбольш цікавыя археалагічныя факты ў максімальна папулярнай форме”, - патлумачыў Плавінскі.

Пад вокладкай “Скарбаў…” – артыкулы пра беларускія скарбы эпохі вікінгаў IX-XI стагоддзяў (у тым ліку пра “Гараўлянскі скарб”, знойдзены на Глыбоччыне), раздел пра так званы Пояс Вітаўта, нарысы пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопы ў Браславе і Мядзелі, два артыкулы пра Язэпа Драздовіча і захапляльны аповед пра сярэднявечныя “фотаздымкі” – графіці.

Анансаваўшы кожны раздзел, Мікалай Плавінскі адказаў на пытанні слухачоў, якія цікавіліся спецыфікай працы на раскопах, чорнымі капальнікамі ды зместам сярэднявечнага графіці.

На руках чорных капальнікаў – 200 тысяч металадэтэктараў

Наконт праблемы чорнай археалогіі гісторык заўважыў, што курганы вельмі актыўна знішчаюцца шукальнікамі старажытных прадметаў: “Калі такімі тэмпамі пойдзем, дык невядома, ці застанецца ў нас што-небудзь наогул...”

“Пры гэтым на заканадаўчым узроўні пакуль што не робіцца аніякіх крокаў, каб змагацца з чорнымі капальнікамі. Хаця законапраект існуе, але… Пра пчалаводства вось закон прынялі, а пра барацьбу з чорнай археалогіі – не”, - дадае археолаг.

Паводле Мікалая Плавінскага, у нашай краіне на руках капальнікаў як мінімум 200 тысяч металадэтэктараў. Археолаг кажа, што за гады існавання незалежнай Беларусі да суду не дайшла ніводная крымінальная справа, узбуджаная супраць чорных археолагаў. “Нават адміністратыўныя справы не даводзяцца…” – наракаў археолаг.
Акрамя таго, у беларускім заканадаўстве адсутнічае зараз норма ўзнагароджання за знаходку скарба (раней была прапісанай ў Грамадзянскім кодэксе). І гэта таксама стварае вялікія праблемы. “Але я пра гэта не пішу. Тут усё рамантычна і прыгожа”, – пасміхаўся аўтар, дэманструючы вынік сваёй творчай працы.

І ніякай рамантыкі і барацьбы з ажыўшымі муміямі...

Мікалай Плавінскі задаволіў таксама цікавасць прыгожай дзяўчыны наконт сюжэтаў старажытных графіці. Як кажа гісторык, нашы продкі, як цяпер і мы, любілі дзесьці штосьці надрапаць і намаляваць, у розных жанрах – ад выяваў святых да аголенай натуры. “Яны нічым ад нас не адрозніваліся. У тым ліку пісалі і тыя цудоўныя словы, што зараз пішуць на заборах…” – запэўніў археолаг.

Ён паспрабаваў таксама развеяць міф пра рамантычнасць сваёй прафесіі: “Усе ўяўляюць археолагаў вельмі рамантычнымі персанажамі. Я нават змясціў у кнізе карцінку з Індзіанам Джонсам з бізуном і пісталетам – як прыклад сапраўднага археолага. Але насамрэч археалогія – гэта ў сваёй штодзённасці дастаткова сумная праца. Больш нагадвае бухгалтэрыю. І ніякай рамантыкі, знаходак скарбаў і барацьбы з ажыўшымі муміямі звычайна няма...”

У апошнім раздзеле кнігі “Адвечныя першапраходцы” Мікалай Плавінскі распавядае пра найбольш вядомых беларускіх археолагаў і пра помнікі, якія з’яўляюцца эталонамі беларускай археалогіі.

Пра праект помніка Аляксандру Неўскаму: “Выглядаў ён не гістарычна…”

У самым канцы сустрэчы па просьбе карэспандэнта ННВ Мікалай Плавінскі выказаў сваё меркаванне наконт помніка Аляксандру Неўскаму, які плануюць усталяваць у Віцебску.

“Ну хочуць паставіць – горш ад гэтага не будзе. Але і лепш – таксама. Якое ён мае дачыненне да Віцебска – незразумела. Толькі ўскоснае”, - сказаў гісторык. Ён прызнаўся, што бачыў праект помніка, і “выглядала гэта досыць жудасна”. Як адмыслоўца, Плавінскі рэцэнзаваў праект у частцы гістарычнай вопраткі і дэталяў.
“Так, выглядаў ён рэальна не гістарычна. Не ведаю, наколькі гэта будзе перароблівацца, я слаба ў гэта веру. Ну, нейкая праца ў іх там ідзе. Але гэта ж каштуе шалёных грошай! І я не думаю, што ў сённяшніх абставінах яго хутка паставяць, бо гэта велізарныя грошы...” – мяркуе Мікалай Плавінскі.

Мікалай Плавінскі – кандыдат гістарычных навук, археолаг. Вывучае пытанні гісторыі старажытнарускай зброі і матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі X-XIII стагоддзяў. Займаецца археалогіяй Полацкай зямлі і сумежных рэгіёнаў. Аўтар каля 90 артыкулаў і 6 манаграфій.

Відэа: Аляксандр Пяршай


Меткі: , ,

Падобнае

    12 каментарыяў

    1. Таркус  
      31/сакавік/2015 у 16:53

      Вот без всяких обвинений во вранье. 200000 приборов? На весь город Витебск есть не более 50 толковых мд уровня терки 705 -й и выше, +200(максимум) приборов типа Аси 250. Давайте помножим на общее число жителей(г. Минску дадим кофф 4)-более чем 10 000(завышенная оценка) нет. Т.Н. Очень черные археологи "работают" по "монеткам" или по верхам позиций Второй Мировой. "землероек" , которые рабатают по "блинам" у нас мало, поживиться бо нечем. По "старине" у нас глубоко не копают и на археолигические памятники не лезут, нечего брать.

    2. rihter  
      31/сакавік/2015 у 18:27 1

      @ Таркус:
      мне таксама падалося 200 тыс. перабольшваннем, але праблемы чорнага капальніцтва, а фактычна крадзяжа нашай спадчыны ("манеткі"), гэта не адмяняе

    3. Таркус  
      31/сакавік/2015 у 19:08 2

      Расхищение? Специально для Вас приведу собственные данные, только за сезон 2010 года "чорныя капацели" обнаружили на наших позициях более 20 останков бойцов Р К К А. (бассейн реки Лучеса по 43-44 году) Все останки были переданы официалам(52 поибат) и затем были в торжественной обстановке перезахоронены.
      Ах, да, монетки, валяющиеся под ногами на полях беспокоют? Адназначна расхишчэние, ниприменна жэстачайшэ наказаць! этаж выкапываюць гады народнае дастаяние, а не ждуць, пака от врэмени и удабрэний згниюць.

    4. rihter  
      31/сакавік/2015 у 19:27 3

      @ Таркус:
      талеры па 400 гадоў ляжаць і не гніюць. а колькі "напалеонікі" тут выварочваюць? рэшткі амуніцыі, зброі, асабістых рэчаў. той, хто шукае і знаходзіць, можа перадаць у музей і тым самым уключыць у беларускі фонд спадчыны, даць новы матэрыял для даследчыкаў і экспазіцый, пазнаёміць тысячы людзей з ІХ СПАДЧЫНАЙ. а можа кінуць абвестку на замежны форум, прадаць і нажыцца.

    5. Ю.Ш.  
      31/сакавік/2015 у 19:40 4

      На берегу Витьбы, где на месте бернардинского монастыря строят развлекательный центр, сняли забор, за которым открылись горы грунта из котлована. Даже издалека видны фрагменты кафеля и красного кирпича 18-19 века. Вероятно, там можно отыскать находки и более раннего периода.

    6. Таркус  
      31/сакавік/2015 у 19:52 5

      По 12 году уже практически ничего нет, клондайки типа Островно выбиты давно. Правда Наполеоновские клады мифические еще не нашли))))
      Насчет талеров несколько насмешили, много ли Вы их поднимали, и в каком сохране? Лучший из моих, поднятый на Оршанщине, ушел на нашем отечественном ресурсе(Беларуски скарбашукальник) за 130 енотов. 99% серебра убиты в хлам именно удобрениями.

      Так называемых "даследчыкау" от науки знаю неплохо, они и пряслицы и лунницы продают без проблем. Некоторые готовы архивы белкритиков от литературы продать за копейки.
      А нажиться на таких вещах сложно, расходы почти всегда выше доходов. Это просто хобби, с частичным возмещением затрат.

    7. rihter  
      31/сакавік/2015 у 21:07 6

      "Знаю этого, знаю того..."
      Асноўная маса археалагічных экспазіцый беларускіх музеяў поўняцца дзякуючы даследчыкам, а не тым, хто мае хобі з металашукальнікам. Грамадзянін Беларусі бачыць бранзалеты і падвескі, захапляецца сярэдневечнай ювеліркай і працай нашых залатароў дзякуючы прафесіяналам, якія знайшлі-вызначылі-апрацавалі-апублікавалі-перадалі ў фонды. Менавіта іх знаходкі становяцца ілюстрацыямі ў падручніках па гісторыі і мастацтве. А тое, што адшукаў "аматар з металашукальнікам", беларус пабачыць, толькі калі на мяжы канфіскуюць.

    8. cinic  
      31/сакавік/2015 у 21:16 7

      А тое,што закапали говностроители при поддержке говноруководителей ,уже не увидит никто.

    9. Сяржук Серабро  
      31/сакавік/2015 у 21:44 8

      Таркус пісаў:

      бнаружили на наших позициях более 20 останков бойцов Р К К А. (бассейн реки Лучеса по 43-44 году) Все останки были переданы официалам(52 поибат) и затем были в торжественной обстановке перезахоронены

      з хабарам перададзеныя, ці як? 8)

    10. Таркус  
      31/сакавік/2015 у 23:57 9

      На наших солдатиках хабара не бывает, на них бывают личные вещи и останки передаются исключительно вместе с ними.

    11. Taterenko2015  
      1/красавік/2015 у 2:14 10

      Не верьте тем, кто говорит что бросить курить за неделю невозможно. Есть особенная и реально работающая методика которая избавит вас от этой пагубной привычки за несколько дней, вот ссылка bit.ly/off-blog Сам оечнь долго не мог бросить, а на этот раз действительно, вышло.

    12. Taterenko2015  
      1/красавік/2015 у 2:15 11

      Не верьте тем, кто говорит что бросить курить за неделю невозможно. Есть особенная и реально работающая методика которая избавит вас от этой пагубной привычки за несколько дней, вот ссылка http://bit.ly/off-blog Сам оечнь долго не мог бросить, а на этот раз действительно, вышло.

    Каментаваць