У Віцебску пройдзе чарговы конкурс школьных тэатраў

Сцэнічныя чытанні “Школьны тэатр-XIX” пройдуць ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа на працягу двух дзён – 13 і 14 красавіка.

Як паведаміў “ННВ “літаратурны рэдактар тэатра Юрась Іваноўскі, на сцэне пакажуць сябе самыя лепшыя тэатральныя калектывы школ, гімназій і пазашкольных устаноў Віцебска. Для многіх маладых акцёраў і рэжысёраў гэта вельмі адказны крок.

Удзельнікі, па ўмовах конкурса, прадставяць спектаклі па творах беларускіх пісьменнікаў: Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Міхася Чарота, Францішка Аляхновіча і іншых. Усе пастаноўкі раней атрымалі прызавыя месцы на раённых конкурсах, многія з нагоды святкавання 70-годдзя Перамогі прысвечаны ваеннай тэме.

У склад журы конкурса ўвойдуць вядучыя артысты тэатра, прадстаўнікі гарадскіх устаноў адукацыі і культуры. У ролі старшыні журы выступіць народная артыстка Беларусі Святлана Акружная.

Прагляд спектакляў-удзельнікаў пачнецца ў тэатральнай гасцёўні 13 красавіка (у 11:00). У гасцявой праграме 14 красавіка пасля выступу гасцей (у 14:00) адбудзецца ўзнагароджанне лаўрэатаў. Уладальнікаў прызавых месцаў і Гран-пры чакаюць каштоўныя прызы.


Меткі: , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. Пробегая_мимо  
      12/красавік/2015 у 13:56

      Мероприятие открыто для широкой публики?

    Каментаваць