Тры фатографы з Віцебска сталі прызёрамі “Прэс фота Беларусі-2015”

Сталі вядомы вынікі незалежнага конкурсу "Прэс фота Беларусі - 2015". Цырымонія ўзнагароджання адбылася сёння ўвечары ў галерэі ў Мінску. У ліку прызёраў - 3 фатографы з Віцебска.

  1. Сяржук Серабро, намінацыя "Навіны" (сінглы) - 3 месца

  1. Аляксандр Веледзімовіч, намінацыя "Партрэт" (серыі) - 2 месца

Аляксандр Веледзімовіч атрымлівае дыплом. Фота Сержука Серабро

  1. Ігар Мацьвееў, намінацыя "Традыцыі" (серыі) - 3 месца

Ігар Мацьвееў атрымлівае дыплом. Фота Сержука Серабро

Гран-пры сёлета атрымаў мінскі фатограф Максім Сарычаў за серыю здымкаў «598 скрадзеных дзён». Яна названая па колькасці дзён, якую правялі ў пастарунках затрыманыя падчас чэмпіяната свету па хакеі 2014 года ў Беларусі.

Цалкам спіс пераможцаў, працы прызёраў і ўладальніка Гран-пры глядзіце тут.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ