Другі тур і другая нічыя

ФК “Віцебск” працягвае гасціць у межах нацыянальнага першынства па футболе - у другім туры землякі наведаліся да бабруйскай “Белшыны”.

Як і стартавы паядынак чэмпіяната з “Гранітам”, гэты матч завяршыўся 1:1. Героем у супрацьстаянні з "Белшынай" стаў варатар "Віцебска" Зміцер Гушчанка, які парыраваў два пенальці!

Цяпер “Віцебск” чакае хатняя сустрэча з наваполацкім “Нафтанам”. Кожная з каманд мае па дзве нічыі. Хто з клубаў здолее дамагчыся першай вікторыі, даведаемся праз тыдзень, 26 красавіка.

Меткі:

Чытайце яшчэ